Крысціян Лоўс Лангэ (нарв.: Christian Lous Lange, 17 верасня 1869 — 11 снежня 1938) — нарвежскі палітык, генеральны сакратар Міжпарламенцкага саюза. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1921) разам з Карлам Бранцінгам.

Крысціян Лангэ
нарв.: Christian Lous Lange
Нараджэнне 17 верасня 1869(1869-09-17)[1][2][…]
Смерць 11 снежня 1938(1938-12-11)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Карл Віга Ланге[d], Хальвард Ланге[d], Аўгуст Ланге[d] і Thora Manthey Lange[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць гісторык, палітолаг, пісьменнік, пацыфіст, дыпламат, палітык
Узнагароды
Нобелеўская прэмія міру
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Лангэ нарадзіўся ў 1869 годзе ў Ставангеры. Атрымаў адукацыю ва Універсітэце Осла, які скончыў у 1893 годзе, атрымаў ступень магістра гуманітарных навук. У 1909 годзе заняў пасаду генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза, з прычыны чаго пераехаў у Брусель, дзе знаходзілася штаб-кватэра Саюза. З пачаткам Першай сусветнай вайны вымушаны быў перанесці штаб-кватэру ў Нарвегію, дзе практычна ў адзіноце працягнуў сваю працу. У пасляваенны час Лангэ актыўна займаўся аднаўленнем дзейнасці Саюза, а ў 1921 годзе арганізаваў першую пасляваенную канферэнцыю ў Жэневе. У той жа год разам з Карлам Яльмарам Бранцінгам ён быў уганараваны Нобелеўскай прэміі міру «за прапаганду арбітражу як сродку вырашэння міжнародных канфліктаў». Нобелеўская лекцыя Лангэ была прысвечана інтэрнацыяналізму. Таксама ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Лігі Нацый, дзе з’яўляўся дэлегатам ад Нарвегіі.

Зноскі

  1. а б Christian Lous Lange // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Christian Lous Lange // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 9 кастрычніка 2017.