Крысціян IX

кароль Даніі
(Пасля перасылкі з Крысціян IX, кароль Даніі)

Крысціян IX (дацк.: Christian 9.; 8 красавіка 1818, Готарп — 29 студзеня 1906, Капенгаген) — кароль Даніі з 1863 па 1906, з дынастыі Глюксбургаў.

Крысціян IX
дацк.: Christian IX
1818 Christian-05.jpg
Royal coat of arms of Denmark (1819–1903).svg
манарх Даніі[d]
15 лістапада 1863 — 29 студзеня 1906
Папярэднік Фрэдэрык VII
Пераемнік Фрэдэрык VIII, кароль Даніі
герцаг Шлезвіга[d]
15 лістапада 1863 — 1864
Папярэднік Фрэдэрык VII
герцаг Гольштэйна[d]
15 лістапада 1863 — 1864
Папярэднік Фрэдэрык VII
герцаг Лаўэнбургскі[d]
15 лістапада 1863 — 1864
Папярэднік Фрэдэрык VII
Пераемнік Вільгельм I Гогенцолерн
Нараджэнне 8 красавіка 1818(1818-04-08)[1][2][…]
Смерць 29 студзеня 1906(1906-01-29)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца пахавання
Род Глюксбургі і House of Glücksburg (Denmark)[d]
Бацька Фрыдрых Вільгельм Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскі[d]
Маці Луіза Караліна Гесэн-Касельская[d]
Жонка Луіза Гесэн-Касельская[d][4][5]
Дзеці Фрэдэрык VIII, кароль Даніі, Аляксандра Дацкая[4], Георг I, кароль Грэцыі, Марыя Фёдараўна[6], Тыра Дацкая[d] і Вальдэмар[d]
Веравызнанне Царква Дацкага Народа
Адукацыя
Дзейнасць манарх, афіцэр
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Падвязкі Order of the Norwegian Lion ордэн Збавіцеля рыцар ордэна Залатога руна ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Order of Saint Stephen of Hungary ордэн Серафімаў ордэн Слана Ордэн Данеброг Knight Grand Cross in the Order of the Netherlands Lion ордэн Чорнага арла Order of the Wendish Crown кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Grand Cross of the Order of the Bath Каралеўскі Віктарыянскі ланцуг Order of the Most Holy Annunciation
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абвяшчэнне спадчыннікамПравіць

Крысціян быў першым прадстаўніком Глюксбургскай лініі Ольдэнбургскай дынастыі на дацкім прастоле. Бацька — Фрыдрых Вільгельм, герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскі, маці — Луіза Караліна Гесэн-Касельская, унучка караля Фрэдэрыка V. Ад нараджэнні не быўшы прамым спадчыннікам дацкага прастола, у 1847 быў абвешчаны па волі караля Крысціяна VIII, на пляменніцы якога Луізе быў жанаты, пераемнікам будучага Фрыдэрыка VII, з прычыны таго, што апошні не мог мець дзяцей. Гэта рашэнне было падтрымана буйнымі дзяржавамі Еўропы.

Знешняя палітыкаПравіць

Узыйшоўшы на прастол у 1863, Крысціян IX практычна адразу ж апынуўся ўвязаны ў барацьбу з Прусіяй з-за праблемы атрымання ў спадчыну герцагства Шлезвіг-Гольштэйн, якая скончылася дацка-прускай вайной у 1864. З прычыны таго, што Крысціян не быў спадчыннікам ранейшых дацкіх каралёў па мужчынскай лініі, ён не мог атрымаць у спадчыну Шлезвіг-Гольштэйн па салічнаму закону. Прусія (і шлезвігскія немцы) выставілі супраць Даніі нямецкага спадчынніка герцагства — Фрыдрыха Аўгустэнбургскага, пазней цесця Вільгельма II (бацькі імператрыцы Аўгусты Вікторыі). Па выніках вайны Данія страціла як Шлезвіг, так і Гольштэйн; апошняе не было агаворана Прусіяй з яе саюзніцай Аўстрыяй і прывяло ўжо да аўстра-прускай вайны. Крысціян у далейшым захоўваў адмоўныя пачуцці да Германскай імперыі, якая ўзнікла ў выніку гэтых войн.

Унутраная палітыкаПравіць

Крысціян быў кансерватарам, якія неахвотна ішоў на парламенцкія рэформы. Да канца кіравання ён даў аўтаномію Ісландыі і дэмакратызаваў склад Фалькетынга. У 1891 былі ўведзены пенсіі па ўзросце, у 1892 — дапамога беспрацоўным.

Роднасныя сувязіПравіць

З 1842 года Крысціян ажаніўся з Луізай Гесэн-Касельскай (18171898), пляменніцай караля Крысціяна VIII. У шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей:

Кароль Крысціян знаходзіўся ў цесных роднасных сувязях з каралеўскімі дамамі Еўропы. Ён быў бацькам двух каралёў — свайго пераемніка Фрыдэрыка VIII і караля Грэцыі Георга I, брытанскай каралевы Аляксандры, жонкі Эдуарда VII, і расійскай імператрыцы Марыі Фёдараўны, жонкі Аляксандра III.

Крысціян даводзіўся, такім чынам, дзедам Мікалаю II, які зваў яго ў сваім дзённіку Апапа́ («Дзядуля», французскае дзіцячае слова). Сярод іншых унукаў Крысціяна — Канстанцін I Грэчаскі, Георг V Вялікабрытанскі, Хокан VII Нарвежскі. Гэты неверагодны поспех нашчадства Крысціяна і Луізы — «цесця» і «цешчы Еўропы», як іх звалі — злучаюць не з талентамі караля, а з дынастычнымі амбіцыямі яго жонкі.

У наш час большасць манархаў Еўропы — прамыя нашчадкі Крысціяна IX.

Зноскі

  1. а б Christian IX // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Christian IX of Denmark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Lundy D. R. Christian IX zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Мария Феодоровна // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 639.

СпасылкіПравіць