Крысціян X (дацк.: Christian 10.; Christian Carl Frederik Albert Alexander Vilhelm, 26 верасня 1870, Капенгаген, Данія — 20 красавіка 1947, там жа) — кароль Даніі з 14 мая 1912 і кароль Ісландыі з 1 снежня 1918 па 17 чэрвеня 1944 (пад імем Крысціян I).

Крысціян X
дацк.: Christian 10.
Christian X of Denmark circa 1915.jpg
Royal Monogram of King Christian X of Denmark.svg
манарх Даніі[d]
14 мая 1912 — 20 красавіка 1947
Папярэднік Фрэдэрык VIII, кароль Даніі
Пераемнік Фрэдэрык IX
1-ы манарх Ісландыі[d]
1 снежня 1918 — 17 чэрвеня 1944
Нараджэнне 26 верасня 1870(1870-09-26)[1][2][…]
Смерць 20 красавіка 1947(1947-04-20)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца пахавання
Род Род Глюксбургаў
Бацька Фрэдэрык VIII, кароль Даніі
Маці Лавіса Шведская
Жонка Александрына Мекленбург-Шверынская[d][4]
Дзеці Фрэдэрык IX і Кнуд[d]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць манарх, афіцэр
Аўтограф Christian X signature.svg
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
Commons-logo.svg Крысціян X на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Крысціян нарадзіўся ў замку Шарлотэнлун каля Капенгагена ў сям’і Фрэдэрыка VIII і Лавізы Шведскай. Ён быў першым Глюксбургам, якія нарадзіліся ў Даніі. Атрымаў ваенную адукацыю. Меў чыны: шведскага генерал-маёра (15 мая 1912), шведскага, нарвежскага і германскага адмірала (24 лютага 1913), брытанскага адмірала (29 лістапада 1920), прускага генерал-палкоўніка. З 1906 года кронпрынц і член Дзяржаўнага савета[5]. У 1912 годзе ўспадкаваў дацкі прастол.

У 1920 годзе быў праведзены рэферэндум, па выніках якога Паўночны Шлезвіг і частка Цэнтральнага Шлезвіга былі вернутыя ў склад Даніі. Спроба Крысціяна X дамагчыся вяртання ўсяго Цэнтральнага Шлезвіга прывяла да ўнутрыпалітычнага крызісу, які паставіў пад пагрозу існаванне дацкай манархіі (найстарэйшай у Еўропе). Пасля акупацыі Даніі ў красавіку 1940 года кароль застаўся ў краіне і стаў сімвалам маральнага супраціўлення датчан. У 1942 годзе быў фактычна заключаны пад хатні арышт[5].

Крысціян X быў пляменнікам прынцэсы Дагмары Дацкай (расійскай імператрыцы Марыі Фёдараўны) і стрыечным братам Мікалая II. Яго малодшы брат прынц Карл стаў каралём Нарвегіі пад імем Хокан VII.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Christian X // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Christian X of Denmark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Christian X. // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 5,0 5,1 Кристиан X // Большая российская энциклопедия / С.Л. Кравец. — М: Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 16. — С. 61. — 751 с. — 60 000 экз. — ISBN 978-5-85270-347-7.