Крычаў

горад у Беларусі

Кры́чаў[3] (афіц. транс.: Kryčaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крычаўскага раёна, на р. Сож. За 104 км ад Магілёва. Чыгуначны вузел на Оршу, Магілёў, Унечу і Рослаўль, на аўтадарозе БабруйскРослаўль (Расія). Насельніцтва 26 178 чал. (2017)[4].

Горад
Крычаў
Цэнтр горада
Цэнтр горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 10,7 км²
Вышыня цэнтра
168 м[1]
Насельніцтва
  • 22 973 чал. (1 студзеня 2025)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2241
Паштовыя індэксы
213491–213496, 213498 і 213500
Аўтамабільны код
6
СААТА
7240501000
Глобус Беларусі
Крычаў на карце Беларусі ±
Крычаў (Беларусь)
Крычаў
Крычаў (Магілёўская вобласць)
Крычаў

Назва Крычаў утвораная тыповым для гэтага рэгіёна назваўтваральным спосабам (як і Быхаў, Чэрыкаў).

Наконт паходжання кораня «Крыч-» поўнай згоды няма.

Крычаўская назва магла пайсці ад назвы рачулкі ці ручая, сожскага прытоку. На Падняпроўі, у наваколлі Чарнігава фіксавалася назва не лакалізаванай цяпер рэчкі Крычалка[5], з тым жа коранем «Крыч-» і ўтваральнікам -al- («Кры́чала»), які даследчык гідраніміі Ул. Тапароў лічыў уласцівым для балцкіх рачных назваў[6].

Існуе колькі народна-этамалагічных паданняў, у якіх назва Крычава тлумачыцца на грунце знешняга гукавага падабенства[7]. Паводле географа В. Жучкевіча, тапонім пайшоў ад старарускага кръч «каваль», у сувязі з наяўнасцю ў наваколлі жалезнай руды[8].

Гісторыя

правіць

Ранняе Сярэднявечча

правіць

Першы пісьмовы ўпамін пра Крычаў змяшчаецца ў статуце князя смаленскага Расціслава Мсціславіча і датуецца 1136 годам[9]. У XII — сяр. ХІV стст. горада знаходзілася ў складзе Смаленскага княства[10].

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

У 1358 Крычаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшоў у склад Мсціслаўскага княства. У ХІVXVIII стст. існавалі Крычаўскія гарадскія ўмацаванні. З кан. ХV ст. горад увайшоў у склад Віленскага ваяводства, дзе стала цэнтрам воласці, уладання вялікіх князёў. У 1507 і 1508 маскоўскія захопнікі безвынікова намагаліся авалодаць Крычавам. У часы Інфлянцкай вайны (15581582) у 1564 яны зноў двойчы спрабавалі захапіць горад.

 
Горад на акварэлі М. Іванова, пач. XIX ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Крычаў увайшоў у склад Мсціслаўскага ваяводства. З ХVII ст. ён стаў цэнтрам староства, якое знаходзілася ў валоданні Радзівілаў. У ХVIIXVIII стст. аснову планавальнай кампазіцыі Крычава складаў замак, ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касцёл, сінагога. Сфарміраваўся другі цэнтр горада — Рынак.

У 1614 маскоўскія захопнікі спалілі Крычаў і разрабавалі староства. У 1633 ён зноў моцна пацярпеў ад нападу маскоўскіх войскаў[9]: амаль усіх жыхароў (2000 чал.) гвалтоўна вывезлі ў Маскоўскую дзяржаву, а сам горад спалілі[11]. 23 жніўня 1633 за гераізм і адданасць радзіме кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Крычаву Магдэбургскае права і герб: «у чырвоным полі залаты крыж, побач з якім срэбны меч»[12].

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) Крычаў вытрымаў 2-месячную маскоўскую аблогу, аднак потым мусіў здацца. Па вызваленні (1661) сойм Рэчы Паспалітай на пэўны час скасаваў для горада выплату падаткаў[9].

Паводле інвентару, на 1671 у Крычаве было 375 дымоў, на 1682 — 456 дымоў[9]. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) улетку 1708 непадалёк ад горада размяшчаўся лагер расійскіх войскаў на чале з царом маскоўскім Пятром I. На 1720 у Крычаве было 233 жылыя дамы, на 1747 — 429 дымоў, на 1779 — 470 дымоў[9].

У 17431744 гадах у Крычаве і ваколіцах разгарэлася сялянскае антыфеадальнае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, якое было жорстка задушанае войскам Гераніма Фларыяна Радзівіла.

Расійская імперыя

правіць
 
Фрагмент плана Крычава 1788 года. РДВГА
 
Крычаўская верф, чарцёж 1785

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Крычаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Магілёўскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1776 Кацярына II падаравала Крычаўскае староства графу Р. Пацёмкіну. На 1779 у Крычаве было 470 двароў. У кан. XVIII ст. мястэчка стала важным цэнтрам мануфактурнай прамысловасці (у тым ліку парусінавыя мануфактуры Пацёмкіна і Галынскага і канатная мануфактура, тут працавалі суднаверф, а таксама вінакурны, цагельны, шкляны, гарбарны і медналіцейны заводы, млыны.

На 1847 у Крычаве было 630 двароў, дзейнічалі 6 цэркваў і касцёл, працавала малітоўная школа, штогод праводзіліся 3 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 972 двары, дзейнічалі 7 цэркваў, касцёл і 5 сінагог, працавалі 2 народныя вучылішча, 3 гарбарныя і мылаварны завод, 4 крупадзёркі, 4 маслабойні, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазін, 125 крамаў, 5 заезных двароў, штогод праводзілася 4 кірмашы.

Найноўшы час

правіць

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крычаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1923 тут утварыўся чыгуначны вузел на лініі Орша — Унеча.

У 1924 Крычаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай, з 1927 Магілёўскай акругі, з 1938 — у Магілёўскай вобласці. На 1926 тут было 2395 двароў. У 1931 годзе Крычаў атрымаў статус горада. У 1930-я гг. тут збудавалі ЦЭЦ, цэментны, фасфарытавы, крэйдавы заводы, льнозавод.

У Другую сусветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 30 верасня 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 19621965 гадах Крычаў уваходзіў у склад Мсціслаўскага раёна.

У 1977 годзе ў гарадскую мяжу Крычава ўключана вёска Варанева Лабковіцкага сельсавета[13].

Насельніцтва

правіць
  • XVIII стагоддзе: 1779 год — 2,8 тыс. чал.[9]
  • XIX стагоддзе: 1880 год — 4 570 чал.; 1883 год — 6 тыс. чал.[14]; 1897 год — 6 221 чал.
  • XX стагоддзе: 1926 год — 5 592 чал.; 1939 год — 16,0 тыс. чал.; 1959 год — 19 тыс. чал.[15]; 1972 год — 26,5 тыс. чал.; 1991 год — 32,6 тыс. чал.; 1995 год — 32,1 тыс. чал.[16]; 1997 год — 31,9 тыс. чал.; 1998 год — 31,1 тыс. чал.[17]
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 28 тыс. чал.; 2006 год — 27,4 тыс. чал.; 2008 год — 27 тыс. чал.[18]; 2010 год — 27,1 тыс. чал.; 2016 год — 26 325 чал.[19]; 2017 год — 26 178 чал.[4]; 2025 год — 22 973 чал.

Эканоміка

правіць
 
Крычаўцэментшыфер

З 18 ст. вядомы як цэнтр ткацтва. Прадпрыемствы будматэрыялаў, хімічнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Крычаў»[20].

  • ВРУП «Крычаўцэментшыфер»
  • РУВП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў»
  • ААТ «Крычаўскі завод жалезабетонных вырабаў»
  • філіял «Крычаўскі хлебазавод» РУВП «Магілёўхлебпрам»

Інфраструктура

правіць

Транспарт

правіць
 
Чыгуначная станцыя
 
Аўтастанцыя

У Крычаве маецца чыгуначная станцыя і аўтобусны парк, які абслугоўвае 6 гарадскіх, 9 мясцовых і 2 міжгародныя маршруты.

Культура

правіць

Дзейнічае 4 дамы культуры, 4 бібліятэкі, Крычаўскі краязнаўчы музей.

Адукацыя

правіць

У Крычаве працуюць 9 школаў і 11 дашкольных устаноў, Тэхнікум эканомікі, права і кіравання, Крычаўскі прафесійны агратэхнічны каледж, Магілёўскі абласны ліцэй № 4.

Медыцына

правіць

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 3 бальніцы і 6 паліклінік.

Забудова

правіць
 
Жылы дом у Крычаве
 
У цэнтры горада

У Крычаве існавалі гістарычныя мясціны Забялышчын і Загарадзішча[21].

У наш час шаша Бабруйск — Масква падзяляе Крычаў на дзве часткі. Найбольш развітая з іх — паўднёвая, якая прылягае да Сожа, у ёй размяшчаюцца адміністрацыйныя, культурна-побытавыя і гандлёвыя прадпрыемствы. У паўночнай частцы забудоўваецца мікрараён Сож. Горад мае 5 паркаў і 2 скверы.

Славутасці

правіць
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Крычаў


Страчаная спадчына

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2025.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 229.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163, 186.
  7. Легенды і паданні пра Крычаў, Магілёўская абласная бібліятэка
  8. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 184.
  9. а б в г д е Мяцельскі А. Крычаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 153. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  10. Principality of Smalensk in the 12th century // Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusian Nation and State / Выд. 2-е, дап.; Біч М., Гарэцкі Р., Конан У. і інш.. — Мн.: ІП Зміцер Колас, 2005. — С. 354. — 440 с.: іл. — ISBN 985-6793-06-2.
  11. Кузьмін А. Кароткая гісторыя Крычава, Radzima.org
  12. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 178.
  13. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  14. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 793—794.
  15. Бянько У. Крычаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 279.
  16. Беларусь 1995.
  17. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 524.
  18. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 393.
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  21. Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / Навук. рэд. П. Лысенка. — Мінск: Бел. навука, 2003.
  22. http://klincity.ru/pobratcities/
  23. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 506.
  24. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 278.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць