Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Крычаў)

(Пасля перасылкі з Крычаўскі касцёл)

Крычаўскі касцёл. Існаваў пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Размяшчаўся на тэрыторыі г. Крычава Магілёўскай вобласці.

Славутасць
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Крычаўскі касцёл, 1855—1937 гг.
Крычаўскі касцёл, 18551937 гг.
53°41′48″ пн. ш. 31°43′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Крычаў
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль несапраўдная готыка
Дата пабудовы 1855 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

XVII стагоддзе правіць

Адносна часу будаўніцтва каталіцкага храма ў Крычаве адсутнічаюць дакладныя звесткі. Звычайна сустракаецца інфармацыя, што першы храм тут быў пабудаваны згодна з распараджэннем каралевы Боны ў 1620 г. толькі ў А. С. Дэмбавецкага ёсць звесткі, што святыня была пабудавана Бонай Сфорцай ў 1628 г. Але ж каралева Бона жыла ў першай палове XVI ст. і таму гэтая інфармацыя выклікае пэўны недавер, тым болей, што візіты крачаўскага касцёла 1805, 1841, 1842 гг. вядуць гісторыю гарадскога храма толькі ад 1745 г.

Між тым, некаторыя назіранні сведчаць пра магчымасць узвядзення касцёла менавта ў першай палове XVII ст. Прывязка будаўніцтва да дзейнасці каралевы Боны, як адзначалася, не мае ніякіх падстаў. Саму ж дату будаўніцтва храма — 16201628 г., можна прыняць — гэта пацвярджаюць шматлікія ўскосныя дадзеныя.

Па-першае, гэта дазвол крычаўскім мяшчанам на два кірмашы ў год, на якіх яны мелі права сычэння мёду. Згодна з каралеўскімі прывілеямі аб наданні гораду магдэбургскага права(1633 г.), воск атрыманы пры сычэнні мёду, павінны быў быць падзелены паміж царквой і касцёлам. Гэта першы факт, які ўскосна сведчыць пра існаванне касцёла ў той час.

У другой палове XVII ст. каталіцкі храм у Крычаве ўпершыню згадваецца ў інвентары горада 1682 г. — на замку, за царквой Св. Мікалая, стаіць зруб пад касцёл. Аднак што стала з гэтым зрубам далей, невядома, бо ў інвентары 1694 г. ніякіх звестак пра гэта няма. Магчыма ў гэтым дакуменце касцёл хаваецца пад назвай царквы Узнясення Дзевы Марыі.

XVIIІ стагоддзе правіць

Верагодна, месца для касцёла было не зусім спрыяльнае, таму ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў горадзе пачынаецца будаўніцтва новага каталіцкага храма. Менавіта гэта падзея адлюстравалася ў захаваных да нашых дзён візітах Крычаўскага касцёла.

Першыя дакладныя пісьмовыя звесткі аб арганізацыі і будаўніцтве касцёла ў Крычаве адносяцца да 1745 г. 20 ліпеня гэтага года крычаўскі стараста Геранім Радзівіл аддаў загад кіраўніку Крычаўскім староствам Паўлу Цялецкаму выдзеліць пляцы пад будаўніцтва фарнага касцёла і плябаніі. Прычым Радзівіл падкрэсліваў, што «„земельный участок должен быть однакож не в близком положении от замка, чтобы, в случае, сохрани Бог, возникновения бунтов не было ещё боьшей измены от костёла. Притом строго предупреждаю, чтобы самый участок не находился на какой-либо горе, тем более на такой, которая образует другой угол Замковой горы“». Гэты загад быў выкананы ўжо 26 жніўня. пад фарны касцёл крычаўскаму ксяндзу Рэгінальду Іллічу было выдзелена 5 пляцаў зямлі.

18 верасня 1745 г. у працэс арганізацыі крычаўскага касцёла актыўна ўключылася і каралева Марыя Юзэфа — магчыма, адсюль і ідзе блытаніна з удзелам у арганізацыі касцёла каралевы Боны. Каралева Марыя Юзэфа асобным фундушам для забеспячэння каталіцкага касцёла і плябаніі ў Крычаве паклала ў Дрэздэнскі банк 4000 талераў з дазволам штогод 8 снежня на свята «Непарочнага Зачацця Дзевы Марыі», у гонар якой і быў узведзены Крычаўскі касцёл, браць з гэтай сумы 1000 талераў. Наданні на касцёл князя Радзівіла і каралевы Марыі Юзэфы былі пацверджаны каралём Аўгустам ІІІ, які, акрамя таго, у верасні 1746 г. дазволіў крычаўскаму плябану выбіраць з сялян Магілёўскай эканоміі добраахвотныя ахвяраванні на касцёл хлебам і воскам. Прычым ва ўсіх прывілеях падкрэсліваецца, што пажалаванні даюцца на "нанова"заснаваную плябанію і касцёл. Усё гэта яшчэ раз падкрэслівае, што каталіцкая святыня ў Крычаве не была навіной. Прывілеі князя Радзівіла і каралевы Марыі Юзэфы толькі аднавілі духоўнае жыццё горада і наваколляў каталіцкага веравызнання. Ва ўсялякім выпадку, у інвентары 1747 г. у Крычаве згадваецца касцёл, размешчаны ў канцы Пятніцкай вуліцы. Верагодна гэта і быў касцёл, пазначаны ў сінодзе біскупа Зяньковіча 1744 г. Адначасова ў інвентары адзначаецца, што на рагу рынка і вуліцы «Ражэственскай» у 1747 г. будуецца новы фарны касцёл. Пад касцёл і плябань адводзілася 5 гарадскіх пляцаў. Гэта, верагодна, і ёсць тая самая каталіцкая святыня, на якую далі фундушы каралеўская сям'я і князь Геранім Радзівіл. Касцёл быў пабудаваны з дрэва, стаяў на каменным падмурку, меў дзве вежы і дах, крыты гонтам. Што потым стала со старым касцёлам, крыніцы не паведамляюць. Магчыма, ён быў разабраны. Ва ўсякім выпадку, на плане Крычава 1778 г. паказаны толькі адзін каталіцкі храм[1].

Важныя звесткі аб касцёле ў Крычаве ёсць у вядомай рабоце А. Мейера «Описание Кричевского графства 1786 года»

XIX стагоддзе правіць

Менавіта ў XIX стагоддзі была складзеная большая частка дакументаў аб касцёле ў Крычаве; яны дагэтуль перахоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь.

У 1855 г. быў пабудаваны новы касцёл. Архітэктура будынку была вырашана ў стылі неаготыкі. Двухвежавы франтальны фасад па цэнтры быў вылучаны трохпралётнай гатычнай аркай на 4 гранёных слупах, аб'яднанай агульным кілепадобным франтонам у завершы. Фасады і чатырохгранныя ярусы вежаў рытмічна чляніліся гатычнымі стральчатымі ваконнымі праёмамі. Перспектыўным стральчатым парталам быў вырашаны галоўны ўваход у храм. Над імі размяшчалася круглае вакно-ружа. Гатычны характар будынка ўзмацняла афармленне вежаў вуглавымі гранёнымі пілонамі з востравугольнымі вімпергамі: паміж імі аркатурныя нішы са стрэльчатымі броўкамі.

Унутраная прастора касцёла падзялялася магутнымі слупамі і аркадамі на тры нефы. Пяцігранную абсіду запяўнаяў двухярусны алтар, вырашаны ў формах барока — 4 калоны неслі магутны крапаваны хвалісты антаблемент, паміж калоннамі стаялі скульптуры святых Пятра і Паўла; другі ярус — прамавугольны шчыт з выгнутым карнізам[2].

XХ стагоддзе правіць

Як паказваюць дакументы, ўжо ў 1920-я гг. касцёл быў ў вельмі занядбалым стане. Так, у газеце «Магілёўскі селянін» за 27 сакавіка 1929 г. паведамлялася наступнае: «У Крычаве маецца і такі гігант як касцёл. Стаіць ён адзінока і на працягу ўжо некалькіх год наведваюць амаль што толькі адны птушкі, выпадкова зяляцеўшы праз пабітыя вокны». У сакавіку 1929 г. крычаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў перадаць касцёл пад клуб пасля адпаведных патрабаванняў «працоўных мас».[3] Зруйнаваны пасля 1937 года.

Сучаснасць правіць

Адраджэнне парафіі пачалося ў пачатку XXI ст. Першапачаткова набажэнствы вяліся ў прыватным доме. Афіцыйна парафія была зарэгістравана 29 студзеня 2007 г.

Зноскі

  1. Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. Мн., 2003. С. 51 — 52
  2. г. Крычаў Магілёўскай вобл. Касцёл // Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. Мн., 2008. С. 427—428.
  3. Усё для культуры! // Магілёўскі селянін, № 32, 27 сакавіка 1929 г.