Адкрыць галоўнае меню

Крышталегідраты — крышталі, якія змяшчаюць малекулы вады і ўтвараюцца, калі ў крышталічнай рашотцы катыёны ўтвараюць больш трывалую сувязь з малекуламі вады, чым сувязь паміж катыёнамі і аніёнамі ў крышталі бязводнай солі. Пры нізкіх тэмпературах вада ў крышталегідратах можа быць звязана як з катыёнамі, так і з аніёнамі соляў. Шматлікія солі, а таксама кіслоты і асновы выпадаюць з водных раствораў у выглядзе крышталегідратаў.

ПрыкладыПравіць

Тыповымі крышталегідратамі з'яўляюцца шматлікія прыродныя мінералы, напрыклад гіпс CaSO4·2H2O, карналіт MgCl2·KCl·6H2O. Крышталізацыйная вада звычайна можа быць выдалена награваннем, пры гэтым раскладанне крышталегідрату часта ідзе ступеньчата. Так, медны купарвас CuSO4·5H2O (сіні) пры тэмпературы вышэй за 105 °C пераходзіць у трыгідрат CuSO4·3H2O (блакітны), пры 150 °C у монагідрат CuSO4·H2O (белы); поўнае абязводжванне адбываецца пры тэмпературы вышэй за 250 °C. Аднак некаторыя злучэнні (напрыклад, BeC2O4·H2O) устойлівыя толькі ў форме крышталегідрату і не могуць быць абязводжаны без раскладання. Іншыя прыклады: жалезны купарвас FeSO4·7H2O, крышталічная сода Na2CO3·10H2O.

Гл. таксамаПравіць

КрыніцыПравіць