Крыштоф Весялоўскі

(пам. 1637) маршалак вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Крыштаф Весялоўскі)

Крыштоф Весялоўскі (? — 19 красавіка 1637) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (16001604), стольнік (16041620) і крайчы вялікі літоўскі (16201622), маршалак надворны літоўскі (16221635) і вялікі літоўскі1635).

Крыштоф Весялоўскі
Крыштоф Весялоўскі. Невядомы мастак, 1636[1]
Крыштоф Весялоўскі. Невядомы мастак, 1636[1]
Герб «Агеньчык»
Герб «Агеньчык»
Вялікі маршалак літоўскі
1635 — 1637
Папярэднік Ян Станіслаў Сапега
Пераемнік Аляксандр Людвік Радзівіл
Нараджэнне 1580
Смерць 19 красавіка 1637(1637-04-19)[2][3]
Род Весялоўскія
Бацька Пётр Весялоўскі
Маці Соф’я з Любамірскіх[d]
Жонка Аляксандра Марыяна з Сабескіх
Дзеці няма
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч

Трымаў Мельніцкае, Тыкоцінскае і Суражскае староствы, адміністратар Гарадзенскай эканоміі.

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх герба «Агеньчык» зменены, сын Пятра, таксама маршалка вялікага літоўскага, і Соф’і з Любамірскіх.

 
Аляксандра з Сабескіх. Невядомы мастак, XVII ст.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку цівуна віленскага, гараднічага гарадзенскага і ляснічага новагародскага. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, іхні маршалак у 1609 і 1618 гадах.

Удзельнічаў у войнах з Масковіяй, Швецыяй і Асманскай імперыяй. Браў удзел у выправе на Швецыю ў 1598 годзе, у часе якой ягоны карабель пацярпеў крушэнне.

Прыхільнік Жыгімонта Вазы, падчас рокашу Зебжыдоўскага (16061609) актыўна яго падтрымліваў. Сойм 1620 года прызначыў яго камісарам для размежавання Падляшскага і Берасцейскага ваяводстваў.

Фундаваў кляштар брыгітак у Горадні, а таксама касцёлы ў Лунне, Квасах, Завадарах і інш. Заснаваў шпіталь для жаўнераў у Тыкоціне.

У шлюбе з Аляксандрай Марыянай Сабескай дзяцей не меў, выхоўваў прыёмную дачку і сваячку Грызельду з Вадынскіх (жонка Яна Станіслава Сапегі, захаваўся яе партрэт).

Зноскі

  1. «Спадчына» № 3, 1992.
  2. Krzysztof Wiesiołowski // MAK
  3. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 170.

Літаратура правіць