Крыштаф Дамінік Пузына

(пам. 1731) кашталян і ваявода мсціслаўскі

Крыштаф Дамінік Пузына (? — 2 лістапада 1731) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Крыштаф Дамінік Пузына
Герб «Агінец»
Герб «Агінец»
Ваявода мсціслаўскі
1730 — 1731
Папярэднік Ян Стэфан Тызенгаўз
Пераемнік Юрый Станіслаў Сапега
Кашталян мсціслаўскі
1722 — 1730
Папярэднік Канстанцін Бенедыкт Бжастоўскі
Пераемнік Самуэль Лазовы
Смерць 2 лістапада 1731(1731-11-02)
Род Пузыны
Бацька Андрэй Пузына
Маці Еўфрасіння Хжанстоўская
Жонка Эстэра Эберт
Дзеці Людвік, Ежы Міхал, Антоні
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Падстолі ўпіцкі ў 1695 і староста ў 1696—1720, мсціслаўскі кашталян з 1722 і ваявода з 1730.

Пасол на соймы 1696, 1697, 1712-1713, 1718, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага у 1727.

Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 камандаваў харугвамі літоўскага войска, падтрымліваў Аўгуста II.

Сын менскага кашталяна Андрэя Пузыны і Еўфрасінні Хжанстоўскай, брат вялікага літоўскага пісара Міхала Пузыны. Ажаніўся з Эстэрай Эберт, меў сыноў Людвіка (староста міхалішскі), Ежага Міхала і Антонія (абодва былі старостамі ўпіцкімі).

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць