Крыштаф Есьман (кашталян менскі)

кашталян менскі

Крыштаф Есьман (? — 1697) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі.

Крыштаф Есьман
Герб «Корчак»
Герб «Корчак»
Кашталян менскі
каля 1697
Папярэднік Ян Павел Юдзіцкі
Пераемнік Андрэй Пузына
Смерць 1697(1697)
Род Есьманы
Дзеці Крыштаф, Дамінік, Францішак, Канстанцыя

Біяграфія правіць

Паходзіў з роду Есьманаў герба «Корчак». Паручык каралеўскі, камендант замкавай залогі ў Біржах, адважна бараніў гэтую фартэцыю ад шведаў. Быў віштынецкім старостам у 1669 годзе, кашталянам менскім.

Меў дачку Канстанцыю, якая выйшла замуж за полацкага будаўнічага Дамініка Прысецкага, і трох сыноў: Крыштафа, Дамініка і Францішка. Крыштаф быў віштынецкім войтам, памёр у 1701 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
  • Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.