Крыштаф Жыгімонт Пац
Крыштаф Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1646—1656), падканцлер літоўскі (1656—1658), вялікі канцлер літоўскі (з 1658).
Крыштаф Жыгімонт Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альбрэхт Станіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Марцыян Аляксандр Агінскі | ||||||
Нараджэнне | 1621[1][2][…] | ||||||
Смерць |
10 студзеня 1684[3][4] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Стэфан Пац[6] | ||||||
Маці | Ганна Марцыбела Рудаміна-Дусяцкая | ||||||
Жонка | Клара Ізабела дэ Меі[d][7] | ||||||
Дзеці | Сын (памёр у маленстве) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[9] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.
Біяграфія
правіцьПаохдзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Сын Стэфана Паца і Ганны Марцыбелы Рудаміны-Дусяцкай.
Вычыўся ва ўніверсітэтах Кракава, Льежа і Перуджы. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камедулаў, фундаваў там іхні кляштар. Служыў у французскай, іспанскай і галандскай арміях.
Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся французскай арыентацыі, з’яўляўся прыхільнікам ідэй каралевы Людвікі Марыі Ганзагі.
У 1658 годзе атрымаў пасаду вялікага канцлера літоўскага. Быў адным з лідараў партыі, якая выступала за каранацыю Міхала Вішнявецкага (1669). Выступіў супраць абрання Яна Сабескага (1674), пасля яго абрання каралём, падаўся ў апазіцыю.
У 1673 годзе Крыштаф Пац дабіўся прыняцця закона, паводле якога кожны трэці сойм павінны быў праходзіць у Гродне.
Памёр у 1684 годзе, нашчадкаў не пакінуў, адзіны яго сын памёр у васьмігадовым узросце.
Зноскі
- ↑ Krzysztof Zygmunt Pac // opac.vatlib.it
- ↑ Krzysztof Zygmunt Pac // NUKAT — 2002.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 161.
- ↑ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 169. — 377 с.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 171. — 377 с.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 88, 150. — 377 с.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 154–155, 170. — 377 с.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 150. — 377 с.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 14 лютага 2024.
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 423. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 143, [2] с.: іл. — ISBN 5-343-01637-5.
Спасылкі
правіць- Генеалогія Пацаў Архівавана 5 кастрычніка 2013.