Крыштаф Завіша
Крыштаф Завіша (каля 1600 — 23 студзеня 1670) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі (1629—1637), вялікі пісар літоўскі (1637—1649), надворны (1649—1654) і вялікі маршалак літоўскі (1654—1669), кашталян віленскі з 1669; староста менскі ў 1631—1645 і браслаўскі ў 1645.
Крыштаф Завіша | ||
![]() | ||
![]() Герб «Лебедзь» | ||
| ||
---|---|---|
1669 — 1670 | ||
Папярэднік: | Міхал Казімір Пац | |
Пераемнік: | Мікалай Стэфан Пац | |
| ||
1654 — 1669 | ||
Папярэднік: | Аляксандр Людвік Радзівіл | |
Пераемнік: | Аляксандр Гіларый Палубінскі | |
Нараджэнне: | каля 1600 | |
Смерць: | 23 студзеня 1670 | |
Род: | Завішы | |
Бацька: | Андрэй Ян Завіша | |
Жонка: | Кацярына Тышкевіч | |
Дзеці: | Андрэй Казімір, Ян Юрый, Ганна Канстанцыя |
У 1642 быў маршалкам сойму Рэчы Паспалітай.
Сям'яПравіць
Са шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Андрэя, падскарбія літоўскага.
Быў жанаты з Кацярынай Тышкевіч, дачкой менскага ваяводы Пятра. Меў сыноў Андрэя Казіміра (перадаў яму Менскае староства) і Яна Юрыя (перадаў яму Браслаўскае староства), а таксама дачку Ганну Канстанцыю, жонку Фелікса Яна Паца.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Насевіч В. Завішы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.: іл. С. 639. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)