Крыштаф Міхал Сапега
Крыштаф Міхал Сапега (10 жніўня 1607, Ружаны — 17 жніўня 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падстолі (з 1630) і пісар вялікі літоўскі (з 1631).
Крыштаф Міхал Сапега | |
---|---|
![]() Крыштаф Міхал Сапега | |
Герб «Ліс» | |
Нараджэнне |
10 жніўня 1607[1] |
Смерць | 17 жніўня 1631[1] (24 гады) |
Род | Сапегі |
Бацька | Леў Сапега |
Маці | Альжбета з Радзівілаў |
Жонка | няма |
Дзеці | няма |
Адукацыя | |
Дзейнасць | пісьменнік |
![]() |
БіяграфіяПравіць
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Гальшкі з Радзівілаў. Меў братоў Яна Станіслава і Казіміра Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, разам з братам Казімірам Львом працягваў адукацыю за мяжой у Мюнхене і Інгальштаце.
У 1624 захварэў на сухоты, што прымусіла братоў вярнуцца дадому. Па непрацяглым лячэнні выехаў на вучобу ў Лёвенскі ўніверсітэт, наведаў Брусель, Балонню (1628) і Падую (1629).
Абіраўся паслом на соймы 1629 і 1630. Атрымаў пасады падстолія і пісара вялікага літоўскага. Заўчасна памёр ад сухотаў.
Аўтар твору «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica» (Лёвен, 1627).
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.