Крыштаф Радзівіл

Крыштаф Радзівіл (22 сакавіка 1585 — 19 лістапада 1640) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік біржанскай лініі Радзівілаў. Гетман польны літоўскі (з 1615), кашталян і ваявода віленскі (з 1633), вялікі гетман літоўскі (з 1635).

Крыштаф Радзівіл
Kryštap Radzivił. Крыштап Радзівіл (1733-37).jpg
Трубы
Трубы
гетман вялікі літоўскі
1635 — 1640
кашталян віленскі
з 1633
гетман польны літоўскі
1615 — 1635
Папярэднік Ян Караль Хадкевіч
Пераемнік Януш Кішка
Нараджэнне 22 сакавіка 1585(1585-03-22)[1][2]
Смерць 19 верасня 1640(1640-09-19)[3][1][…] (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Крыштаф Радзівіл Пярун
Маці Кацярына з Тэнчынскіх
Жонка Ганна з Кішкаў[d][5]
Дзеці Януш Радзівіл і Кацярына з Радзівілаў[d]
Веравызнанне кальвінізм
Дзейнасць дыпламат, дзяржаўны служачы, палітык, шляхціч, ваенны камандзір
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сын Крыштафа Мікалая Радзівіла Перуна і Кацярыны з Тэньчынскіх, бацька Януша Радзівіла. Прыхільнік кальвінізму і здольны ваенаначальнік. Кіраўнік апазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім, выступаў супраць Жыгімонта Вазы.

У маладосці, разам з бацькай, удзельнічаў у вайне са Швецыяй, таксама ў вайне з Расіяй (1609—1619). Падчас вайны са шведамі ў 1617—1618 г., паказаў сваю энергію і тален, адваяваў некалькі страчаных раней крэпасцяў. У 1622 г. адбіў, пераважаючае па колькасці шведскае войска, якім камандаваў шведскі кароль Густаў Адольф.

Вызначыўся ў вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй (1632—1634) за Смаленск. Пасля некалькіх месяцаў, на чале аслабленай літоўскай арміі, здолеў трымаць у аблозе Смаленск і дачакацца польскай дапамогі на чале з Уладзіславам IV. Пасля прыбыцця палякаў прымаў удзел ва ўзяцці горада. Затым узначаліў смелы рэйд у глыб расійскай тэрыторыі. Узнагароджаны вялікай літоўскай булавой.

Зацяты кальвініст, праціўнік каталіцкага духавенства і Жыгімонта Вазы, на элекцыю пасля яго смерці, прывёў з сабою некалькі тысяч узброенных салдат і дамовіўся пра дапамогу з боку брандэнбургскага курфюрста, для забеспячэня абароны сваіх адзінаверцаў.

 
Саркафаг Крыштафа Радзівіла ў Кейданскім кальвінскім зборы

Пахаваны ў Кейданскім кальвінскім зборы.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Prince Krzysztof Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. Prince Kristupas Radvila // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. Krzysztof Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.