Крыштоф Клабан (1550, Каралявец — пасля 1616) — кампазітар і выканаўца. Да 1565 года флейтыст у Пётркаве, потым інструменталіст, спявак, кампазітар, капельмайстар каралеўскай капэлы Жыгімонта II Аўгуста, Стэфана Баторыя і Жыгімонта III Вазы. Пры Стэфане Баторыю жыў у Гародні, кіраваў капэлай, напісаў для яе шмат твораў. 3 музычнай спадчыны Клабана захаваліся 2 фрагменты шматгалосных месаў і «Песні славянскай Каліёпы», напісаныя з нагоды ўступлення на трон Жыгімонта III (на тэксты Станіслава Грахоўскага, выдадзены ў Кракаве у 1588). Вядомы «спевы пры лютні», якія аздаблялі прыдворныя ўрачыстасці Стэфана Баторыя (захаваліся толькі тэксты Яна Каханоўскага, выдадзены ў Кракаве ў 1583). Музыку Клабана вызначае высокае прафесійнае майстэрства, віртуознае валоданне тзхнікай шматгалосага спеву, яркая вобразнасць і эмацыянальная ўзнёсласць.

Крыштоф Клабан
Дата нараджэння каля 1550 ці 1550
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1616
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, лютніст, спявак
Інструменты лютня

Зноскі

Літаратура

правіць