Крыўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Кры́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Крыўск.

Крыўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крыўск
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 1 142
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крыўскага сельсавета 6 населеных пунктаў[1]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Івольскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Івольск, Лозкі, Сінічына, пасёлкі Восаў, Дунай, Красная Плошчадзь, Расцяробы, Смаловыя Лозкі і Чырвоны Лужок)[2].

Склад правіць

У склад Крыўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1936 года — пасёлак Яначкаў, да 1969 года — пасёлкі Будзішча, Дуброўка, Рагавы, да 1997 года — пасёлак Першамайскі, да 2013 года — пасёлак Добрая Надзея[3], да 2015 года — пасёлак Першабацунскі[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1142 чалавекі[5], з іх 91,2 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 2,1 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  3. Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 21 мая 2013 г. № 169 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района
  4. Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 29 декабря 2015 г. № 57 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць