Крыўск (Буда-Кашалёўскі раён)
Крыўск[1] (трансліт.: Kryŭsk, руск.: Кривск) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Крыўскага сельсавета.
Аграгарадок
Крыўск
| ||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 16 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.
Гідраграфія
правіцьТранспартная сетка
правіцьПобач аўтадарога Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да цэнтра якой з захаду пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. На ўсходзе паралельна да галоўнай ідуць тры кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Гісторыя
правіцьЗнойдзены ў 1901 годзе скарб з іспана-нідэрландскіх, галандскіх, польскіх і іншых манет XVII стагоддзя сведчыць пра дзейнасць чалавека на гэтай тэрыторыі з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як паселішча ў Чабатовіцкай воласці Беліцкага павета Магілёўскай губерні. Памешчыца Пазняк мела ў вёсцы ў 1830 годзе 251 дзесяціну зямлі і млын. Затым вёска была ў валоданні памешчыкаў Радзевіча і Караткевіча. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў складзе маёнтка Аляксандрава, у валоданні В. Быкоўскага. Гаспадар аднайменнага маёнтка валодаў у 1878 годзе 1028 дзесяцінамі зямлі і піцейным домам. Дзейнічала Нікалаеўская царква на могілках, якая ў 1876 годзе была капітальна адрамантавана. У 1883 годзе ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царква, 2 хлебазапасныя магазіны, 2 ветракі, 2 алейні, карчма. У народным вучылішчы ў 1907 годзе было 67 вучняў.
З 8 снежня 1926 года цэнтр Крыўскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
У 1930 годзе арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага, працавалі льнозавод (з 1932 года), шавецкая майстэрня, гамарня, 2 ветракі, сталярная майстэрня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 158 жыхароў. У памяць пра загінуўшых у цэнтры вёскі ў 1973 годзе ўсталяваны скульптурная група і сцяна з імёнамі загінуўшых.
У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлкаў Будзішча і Дубраўка[2]. Цэнтр калгаса імя В. І. Чапаева. Ільнозавод, пільня, млын, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, сталовая, 4 крамы.
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2004 год — 272 гаспадаркі, 694 жыхары.
Дынаміка
правіць- 1883 год — 82 двары, 384 жыхары.
- 1897 год — 150 двароў, 964 жыхары (паводле перапісу).
- 1959 год — 719 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 272 гаспадаркі, 694 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыўск (Буда-Кашалёўскі раён)