Крэва

аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Крэ́ва[1] (трансліт.: Kreva, руск.: Крево) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Крэўскага сельсавета.

Аграгарадок
Крэва
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 6,284 км²
Вышыня цэнтра
220—250 м
Насельніцтва
726 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовы індэкс
231022
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256827081
Афіцыйны сайт
krewo.by  (руск.)
Крэва на карце Беларусі ±
Крэва (Беларусь)
Крэва
Крэва (Гродзенская вобласць)
Крэва

Колішні горад у Вялікім Княстве Літоўскім.

Назва Правіць

 
Рака Краўлянка

Найверагодней тапонім "Крэва" ўтварыўся ад рачной назвы тыпу літоўскага гідроніма Krevė (рака на поўначы ад літоўскіх Кейданаў)[2]. Такую назву магла мець крэўская рэчка, цяпер вядомая як "Крэўлянка".

Згодна з В. Жучкевічам, тапонім «Крэ́ва»[3] ўтварыўся ад назвы племянной супольнасці крывічоў[4]. Але паводле Е. Ахманскага, які грунтаваўся на звестках тапаніміі, літоўска-крывіцкая мяжа была не далей за Маладзечна[5], таму крывічы не маглі заснаваць Крэва, бо туды не даходзілі.

Гісторыя Правіць

Першыя пісьмовы згадкі пра Крэва як сталіцу Нальшанскай зямлі[6] змяшчаюцца ў нямецкай хроніцы і датуюцца XIII ст. З таго часу назва паселішча неаднаразова фіксуецца ў розных летапісах, дакументах і на мапах. У 1260-я гады Крэва далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У XIV ст. яно зрабілася сталіцай Крэўскага княства, тут пабудаваны мураваны замак. У 1338 г. вялікі князь Гедзімін перадаў Крэва свайму сыну Альгерду, потым ім валодаў Ягайла.

У 1382 годзе па загаду Ягайлы ў Крэўскім замку забілі Кейстута, бацьку Вітаўта. 14 жніўня 1385 г. тут адбылося падпісанне Крэўскай уніі. У 1387 годзе Ягайла заснаваў у Крэве адну з першых у Літве каталіцкіх парафій. У 1391 годзе загінуў апошні князь крэўскі Вігунд. У 1413 г. мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства[7].

Пра аўтахтонных жыхароў Крэва і іх антрапанімію ў другой палове XV ст. сведчыць Літоўская Метрыка, дзе, датаваны гэтым перыядам, ёсць запіс у кн. 3-й: “У Креве. Явоишу два ч(о)л(о)веки: Кгирятович а Билюс”[8]. Гэтыя "Гір'ятавіч і Білюс" мелі быць мясцовыя жыхары, якіх адпісвалі знатнаму баярыну "Явойшу". З імені па-бацьку "Кгирятович" паўстае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Girjotas (значыць "Слаўны вершнік"), а прозвішча (ранейшае імя) Bilius засведчанае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі[9].

З сярядзіны XV да 1-й паловы XVI стст. Крэва было сталіцай павета. Станам на 1551 год яно плаціла ў велікакняжацкі скарб мінімальную суму падаткаў — 5 коп грошаў[7].

7 красавіка 1559 г. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбургскае права, да канца XVIII ст. ужываўся герб: «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбная зорка»[10] (герб «Ляліва»). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павета. З 1636 года пры касцёле працавалі школа і бальніца.

 
Ф. Рушчыц. Крэва, 1898

У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спусташалі Крэва двойчы (у 1655 і 1659 гг.)[11]. Цягам XVIII ст. у мястэчку дзейнічалі 6 уніяцкіх цэркваў і 1 касцёл[11]. Паводле інвентару (1789), існавалі рынак (52 дамы, 2 карчмы), вуліцы Зарэцкая (56 дамоў), Пяскоўская (9 дамоў), Татарская (13 дамоў), Багданаўская (56 дамоў), Барунская (5 дамоў)[11]. У канцы XVIII ст. мястэчка карысталася пячаткай з гербам Ляліва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Крэва апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX — 1-й палове XX стст. паселішча было адным з найбуйнейшых цэнтраў вытворчасці керамікі. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1866 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Крэве было 217 двароў, 2 царквы, сінагога, вучэльня, школа, 2 крамы, рэгулярна праводзілася 5 кірмашоў. У 1898 г. мястэчка наведаў мастак Фердынанд Рушчыц, які напісаў карціну «Крэва».

У Першую сусветную вайну каля Крэва праходзілася лінія фронту. 21 ліпеня 1917 г. у ходзе артылерыйскай атакі на нямецкія пазіцыі войскі Расійскай імперыі ўшчэнт разбурылі муры замка і касцёла.

У 1920 г. Крэва апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 г. — міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1929 г. беларускі мастак Язэп Драздовіч стварыў серыю малюнкаў мястэчка. Цягам 1929 — 1930-х гг. праводзілася ўмацаванне муроў замка.

У 1939 г. Крэва ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. зрабілася цэнтрам сельсавета Смаргонскага раёна. У 1998 годзе з мэтай спрыяння захаванню і адраджэнню Крэўскага замка ўтварыўся міжнародны фонд «Крэва».

Насельніцтва Правіць

  • 1789 год — 1,1 тыс. чал.[11]
  • 1866 год — 1285 чал., у тым ліку 639 праваслаўных, 337 каталікоў, 68 магаметанаў, 241 іўдзеяў[12];
  • 1897 год — 1380 чал.
  • 1909 год — 2,3 тыс. чал.;
  • 1972 год — 1155 чал.[13];
  • 1994 год — 865 жыхароў, 360 двароў[13];
  • 1997 год — 837 чал.
  • 2004 год — 726 чал.

Інфраструктура Правіць

У Крэве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, аптэка, клуб, бібліятэка.

Турызм Правіць

Праз Крэва праходзяць турыстычныя маршруты «Легенды Вялікага Княства Літоўскага», «Дойлідства Налібоцкага краю»[14].

Славутасці Правіць

 
Рэканструкцыя выгляду замка, 1930-я
 
Крэўскі вялікі камень

Страчаная спадчына Правіць

Вядомыя асобы Правіць

Галерэя Правіць

 
Панарама Крэва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 165.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 182.
  5. Ежы Ахманскі. Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да XVI стагодзьдзя // ARCHE 2 2016. С. 13-96.
  6. Валерый Шаблюк. Крэва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 284.
  7. а б ЭнцВКЛ, 2005, с. 157
  8. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440–1498). Vilnius, 1998. C. 23.
  9. Lietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 259.
  10. Крэва // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  11. а б в г ЭнцВКЛ, 2005, с. 158
  12. Krewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 666.
  13. а б Беларусь, 1995
  14. Крево // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  15. https://tambweb.ru/ДА́ЕН_Илья_Исаакович

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць