Крэветка ўсходняя субтрапічная рачная

Крэветка ўсходняя субтрапічная рачная (Macrobrachium nipponense) — від прэснаводных крэветак.

Крэветка ўсходняя субтрапічная рачная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Macrobrachium nipponense De Haan, 1849


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  96379
NCBI  159736
EOL  1022089

Апісанне правіць

Цела (даўжыня да 10 см, маса да 12 г) і рострум (галаўны шып) звычайна сплюшчаныя з бакоў. Брушка не падагнутае пад галавагрудзі. Мае па 5 пар грудных і брушных (плавальных) ног і хваставы веер, які таксама ўдзельнічае ў плаванні.

Пашырэнне правіць

Радзіма Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія. Акліматызавана ў іншых рэгіёнах. У 1982 годзе выпушчана ў ахаладжальныя вадаёмы Бярозаўскай ДРЭС, дзе акліматызавалася і размножылася.

Асаблівасці біялогіі правіць

Раздзельнаполая. Аптымальная тэмпература для размнажэння вышэйшая за 25 °C. Плоднасць ад 400 да 5000 яец. Развіццё з метамарфозай. Яйцы выношвае на плавальных ножках. За год дае 4—5 патомстваў. Працягласць жыцця каля 2,5 гадоў.

Перапрацоўвае донныя адклады і ачышчае вадаёмы.

Літаратура правіць