Адкрыць галоўнае меню

Крэве́ткі сапраўдныя (Caridea) — падатрад беспазваночных жывёл атрада дзесяціногіх ракападобных.

Крэветкі
Macrobrachium nipponense by OpenCage.jpg
Крэветка Macrobrachium nipponense
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caridea Dana, 1852

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  96106
NCBI  6694
EOL  2602479
FW  133270

АпісаннеПравіць

Даўжыня 2—30 см. Брушка значна даўжэйшае за галавагрудзі. Пярэднія ногі (2—3 пары) узброены клюшнямі. Брушныя канечнасці служаць для плавання, выношвання ікры (у самак) і ў якасці капулятыўнага органа (у самцоў). Некаторыя крэветкі мяняюць афарбоўку цела, сярод глыбакаводных ёсць формы, якія свецяцца.

ПашырэннеПравіць

Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках і субтропіках, ёсць прэснаводныя.

Асаблівасці біялогііПравіць

Кормяцца водарасцямі, воднымі беспазваночнымі, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі.

Раздзельнаполыя.

Промысел і развядзеннеПравіць

Аб'екты промыслу і развядзення. Некаторыя ядомыя.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць