Аўрора (крэйсер)

(Пасля перасылкі з Крэйсер «Аўрора»)

«Аўро́ра»крэйсер 1-га рангу Балтыйскага флоту, вядомы роляй у Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Закладзены ў 1897 годзе ў Санкт-Пецярбургу на суднабудаўнічым заводзе Новае Адміралцейства. Названы ў гонар паруснага фрэгата «Аўрора», які вызначыўся пры абароне Петрапаўлаўска-Камчацкага.

Крэйсер Аўрора

Гісторыя службы

правіць

Карабель канструкцыйна адносіўся да тыпу браняпалубных крэйсераў, тактычна — да крэйсераў-знішчальнікаў гандлю; прызначаўся для выканання функцый крэйсера-разведчыка і барацьбы з гандлёвым суднаходствам праціўніка на невялікай адлегласці ад баз, а таксама для падтрымкі браняносцаў у эскадраным баі. Фактычна не мог вырашаць ніводную з гэтых задач з-за недастатковай (на 1900-я гады) для крэйсера дальнасці плавання, малой хуткасці, слабага ўзбраення і абароны, таму з 1908 года выконваў функцыі вучэбнага крэйсера.

Падчас руска-японскай вайны ўдзельнічаў у паходзе Другой Ціхаакіянскай эскадры, які скончыўся Цусімскай бітвай. Крэйсер таксама браў удзел у Першай сусветнай вайне. Халасты стрэл з «Аўроры» быў сігналам да штурму Зімняга палаца, крэйсер стаў адным з сімвалаў Кастрычніцкай рэвалюцыі.