Асавецкая крэпасць

(Пасля перасылкі з Крэпасць Асавец)

Асавецкая крэпасць, або Крэпасць Асавец (польск.: Twierdza Osowiec, ням.: Festung Ossowitz) — расійская апорная крэпасць, збудаваная на рацэ Бабры каля польскага мястэчка Асавіцэ (цяпер вёска Асовец-Крэпасць), у 50 кіламетрах ад горада Беласток.

Крэпасць
Асавецкая крэпасць
польск.: Twierdza Osowiec
Twierdza Osowiec. Fort I-tunel zach..JPG
53°28′07″ пн. ш. 22°38′38″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Заснавальнік Расійская імперыя
Дата заснавання 1882
Commons-logo.svg Асавецкая крэпасць на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Крэпасць была пабудавана з мэтай абароны калідора паміж рэкамі Нёман і ВіслаНараўБуг, з найважнейшымі стратэгічнымі напрамкамі ПецярбургБерлін (ланцуг крэпасцяў КоўнаГродна — Асавец — Зегжэ (поль.) — НавагеоргіеўскВаршава) і Пецярбург — Вена. Месца будаўніцтва абарончых збудаванняў было абрана так, каб перакрыць асноўны магістральны накірунак атакі верагоднага праціўніка на ўсход. Праз крэпасць праходзіла чыгунка з поўначы, ад мяжы з Усходняй Прусіяй, праз Граева на Беласток. Абыйсці крэпасць у гэтай мясцовасці было немагчыма — на поўнач і на поўдзень размяшчалася непраходная багністая/азёрная мясцовасць. Падчас Першай сусветнай вайны крэпасць была абложана і тройчы штурмавалася нямецкімі войскамі, у тым ліку з ужываннем хімічнай зброі. Рускі гарнізон крэпасці адбіў усе спробы штурму, вытрымаў аблогу шматразова праўзыходзячых войскаў праціўніка на працягу паўгода і адышоў толькі па загадзе камандавання пасля таго, як стратэгічная мэтазгоднасць далейшай абароны адпала.

Гарнізон і ўзбраеннеПравіць

 
Крэпасць Асавец. Форт № 1

Да пачатку Першай сусветнай вайны гарнізон крэпасці ўзначальваў генерал-лейтэнант Карл-Аўгуст Шульман. У студзені 1915 года яго замяніў генерал-маёр Мікалай Бржазоўскі, які камандаваў крэпасцю да канца актыўных дзеянняў гарнізона ў жніўні 1915 года.

Гарнізон крэпасці складаўся з двух артылерыйскіх батальёнаў, сапёрнага падраздзялення і падраздзяленняў забеспячэння. На пачатак 1915 года ў крэпасці размяшчаліся 8 дружын і некалькі рот ратнікаў Дзяржаўнага апалчэння, кавалерыйскі полк, запасны батальён, некалькі сотняў памежнай варты[1].

На ўзбраенні гарнізона складаліся 200 гармат калібра ад 57 да 203 міліметраў. На пачатак 1915 года ў крэпасці было 69 цяжкіх гармат. Частка гэтых гармат змяшчалася ў шасці бетонных батарэях; астатнія ж былі размешчаны ў земляных батарэях, маючы бліндажы і брылі для хованкі разлікаў ад асколкаў і куль; адна цяжкая гармата знаходзілася ў вежы на Скобелевай гары[1].

 
Асавец. 3-ці форт
 
Генерал-лейтэнант Мікалай Аляксандравіч Бржазоўскі

Пяхота, якая абараняла крэпасць, была ўзброена вінтоўкамі, ручнымі кулямётамі сістэмы Мадсэна ўзору 1902 і 1903 гадоў, станковымі кулямётамі сістэмы Максіма ўзору 1902 г. і 1910 гг., а таксама карцечніцамі сістэмы Гатлінга.

Абарона крэпасці ў ходзе Першай сусветнай вайныПравіць

Першы штурм — верасень 1914 годаПравіць

 
Палонны нямецкі афіцэр у крэпасці Асавец.

У верасні 1914 года да крэпасці падышлі часці 8-й германскай арміі — 40 пяхотных батальёнаў, якія амаль з ходу перайшлі ў масіраваную атаку. Ужо да 21 верасня 1914 года, маючы шматразовую колькасную перавагу, немцам удалося адціснуць палявую абарону рускіх войскаў да лініі, якая дазваляла весці артылерыйскі абстрэл крэпасці.

У гэты ж час з Кёнігсберга нямецкім камандаваннем да крэпасці было перакінута 60 гармат калібра да 203 міліметраў. Аднак абстрэл пачаўся толькі 26 верасня 1914 года. Праз два дні немцы распачалі атаку крэпасці, але яна была падаўленая шквальным агнём расійскай артылерыі. На наступны ж дзень рускія войскі правялі дзве флангавыя контратакі, якія вымусілі немцаў спыніць абстрэл і ў спешцы адступіць, адводзячы артылерыю.

Першая нямецкая атака паказала, што ўмацаваныя палявыя пазіцыі пяхоты ў балоцістай мясцовасці ў 2 кіламетрах ад форта № 2 размешчаны занадта блізка ад самой крэпасці, а гэта дазваляла праціўніку весці артылерыйскі абстрэл. Каб адсунуць умацаваную лінію за межы дасяжнасці варожай артылерыі была прадпрынятая спроба будаўніцтва новых пазіцый ў 8—10 кіламетрах ад крэпасці. З аднаўленнем баявых дзеянняў у 1915 годзе іх так і не ўдалося абсталяваць. Паспелі абсталяваць толькі дробныя акопы, у некаторых месцах паглыбленыя на вышыню поўнага росту. Не хапала палявых загарод.

Другі штурм — люты—сакавік 1915 годаПравіць

 
Асавец. Крэпасная царква. Парад з нагоды ўручэння Георгіеўскіх крыжоў.
 
Снарад марціры «Шкода».

Другі раз лінія фронту наблізілася да крэпасці Асавец зімой 1915 года ў выніку Мазурскай бітвы. Да пачатку лютага ў раён Асаўца адышла 57-я пяхотная дывізія, якая ахінула левы фланг 10-й арміі. Яна і абараняла крэпасць, якая апынулася на стыку адходаў 10-й і 12-й рускіх армій[2].

3 лютага 1915 года завязаўся цяжкі, працяглы бой за першую лінію высунутых палявых рускіх пазіцый. Рускія часці, у гэтых цяжкіх умовах стрымлівалі праціўніка ў дробных акопах 5 дзён. На дапамогу 57-й дывізіі прыбылі 84-ы пяхотны Шырванскі полк і 101-ы пяхотны Пермскі полк, але пад націскам праўзыходзячых сіл праціўніка, па рашэнні камандавання гарнізона, у ноч на 9 лютага пяхота крэпасці была адведзена да другой лініі палявых умацаванняў, якія былі больш падрыхтаваныя[1].

Крэпасць абаранялася 26 батальёнамі, 26 палявымі гарматамі, 13 сотнямі і крэпасной артылерыяй, у колькасці каля 69 гармат 42-лінейнага і 6-цалёвага калібраў. З паказанай колькасці батальёнаў толькі 11 прыходзілася на долю першачарговых часцей, 7 батальёнаў было другачарговых і 8 батальёнаў — апалчэнцаў, мала падрыхтаваных для сур’ёзнай абароны крэпасці. Крэпасць была абложана нямецкай 11-й ландверная дывізія пад камандаваннем генерала Боэнса з далучаных да ёй часцямі, усяго каля 26 батальёнаў, а з улікам рэзерваў нямецкія войскі налічвалі каля 40 батальёнаў. Толькі цяжкай артылерыі ў немцаў было 66—68 гармат[1].

 
Катаеў Канстанцін Васільевіч. Начальнік 2-га аддзела абароны крэпасці Асавец

На працягу наступных двух дзён, нягледзячы на жорсткія атакі, рускія часці ўтрымлівалі абарону. Аднак адвод расійскіх падраздзяленняў з непадрыхтаванага ўмацаванага раёна дазволіў германскай артылерыі ўжо 13 лютага зноў прыступіць да абстрэлу фартоў з прымяненнем цяжкіх аблогавых гармат калібра 100—420 міліметраў. Агонь вёўся залпамі па 360 снарадаў, кожныя чатыры хвіліны. За тыдзень абстрэлу па крэпасці было выпушчана 200—250 тысяч толькі цяжкіх снарадаў.

Таксама, спецыяльна для абстрэлу крэпасці, немцамі былі перакінутыя пад Асавец 4 абложныя марціры «Шкода» калібра 305 міліметраў. Зверху крэпасць бамбілі нямецкія аэрапланы.

Нягледзячы на вялікія страты ў выніку абстрэлу артылерыяй, які быў найбольш інтэнсіўным 14—16 лютага і 25 лютага — 5 сакавіка 1915 года і прывёў да шматлікіх пажараў ўнутры крэпасці, рускія ўмацаванні выстаялі. Больш таго, агнём рускіх батарэй быў знішчаны шэраг аблогавых гармат, у тым ліку дзве «Вялікія Берты». Пасля таго, як некалькі марцір найбуйнейшага калібру было пашкоджана, германскае камандаванне адвяло гэтыя гарматы за межы дасяжнасці абаронцаў крэпасці.

Другая лінія высунутых пазіцый таксама выстаяла. Гэтая няўдача прымусіла камандаванне германскай арміі перайсці і на гэтым участку фронту да пазіцыйным дзеянняў, якія працягваліся да пачатку ліпеня.

Хоць гарнізон і прыняў усе рэкамендаваныя меры па барацьбе з газамі, яны апынуліся малаэфектыўныя. Спальванне перад акопамі пакулля і саломы, паліванне бруствераў вапнавым растворам, апрананне рэспіратараў не дапамагала, амаль усе, хто не схаваўся ў памяшканнях, былі смяротна атручаны газам[3]. Уся расліннасць ў крэпасці пачарнела і пажухнула, трава лягла на зямлю, лісце на дрэвах пажаўцела, абляцелі пялёсткі кветак. Усе медныя прадметы, часткі гармат і снарадаў, якія знаходзяцца на адкрытым паветры пакрыліся тоўстым пластом вокісу хлору[4].

Трэці штурм — ліпень—жнівень 1915 годаПравіць

У пачатку ліпеня 1915 года пад камандаваннем фельдмаршала фон Гіндэнбурга германскія войскі пачалі шырокамаштабнае наступленне. Яго часткай быў і новы штурм крэпасці, для якога было засяроджана:

  • 13 — 14 батальёнаў пяхоты,
  • 1 батальён сапёраў,
  • 24 — 30 цяжкіх аблогавых гармат,
  • 30 батарэй атрутнага газу.

З боку рускіх перадавую пазіцыю крэпасці Бялагронды[pl]Сосня займалі пяць рот 226-га пяхотнага Зямлянскага палка і чатыры роты апалчэнцаў, усяго дзевяць рот пяхоты.

Газавая атакаПравіць

 
Уладзімір Карповіч Катлінскі — камандзір «Атакі мерцвякоў»

Больш за 10 дзён нямецкае камандаванне чакала патрэбнага напрамку ветру, і 24 ліпеня 1915 (6 жніўня 1915) у 4 гадзіны раніцы[5], адначасова з адкрыццём артылерыйскага агню, германскія часці ўжылі супраць абаронцаў крэпасці атрутны газ цёмна-зялёнай афарбоўкі — сумесь хлору з бромам[6]. Газавая хваля 9—11 метраў у вышыню пранікала ў глыбіню больш чым на 20 км, мела моцнае ўздзеянне першыя 13 км, пасля дзеянне газаў моцна аслабела[5]. Маючы ў пачатку 2 км у шырыню, газавая хваля адразу пачала моцна пашырацца па фронце і ўжо праз 10 км мела шырыню 8 км[6].

Лічачы, што абараняючы пазіцыі крэпасці гарнізон мёртвы, нямецкія часці перайшлі ў наступ. У атаку пайшлі 14 батальёнаў ландвера — не менш сямі тысяч пехацінцаў. Калі нямецкая пяхота падышла да перадавых ўмацаванняў крэпасці, насустрач ім падняліся ў контратаку тыя абаронцы першай лініі, што засталіся — рэшткі 13-й роты 226-га пяхотнага Зямлянскага палка, крыху больш за 60 чалавек. Салдаты уздрыгвалі ад дзікага кашлю, выкліканага хімічнымі апёкамі лёгкіх, іх твары былі абкручаны акрываўленымі анучамі. Скура, магчыма, мела зялёнае адценне, а рагавіца была цямней звычайнага, як тое бывае пры цяжкіх атручваннях хлорам. Нечаканая атака і выгляд атакавалых прывялі нямецкія падраздзяленні ў жах і звярнулі ва ўцёкі.

Некалькі дзясяткаў напаўжывых рускіх байцоў звярнулі ва ўцёкі часткі 18-га палка ландвера. Атаку падтрымала крэпасная артылерыя. Пазней удзельнікі падзей з нямецкага боку і еўрапейскія журналісты ахрысцілі гэтую контратаку «атакай мерцвякоў».

Заканчэнне абароны крэпасціПравіць

 
«Разбураныя казематы Асаўца». Нямецкае фота, жнівень—верасень 1915.

У канцы красавіка немцы нанеслі чарговы магутны ўдар у Усходняй Прусіі і ў пачатку мая 1915 года прарвалі рускі фронт у раёне Мемель—Лібавы. У маі нямецка-аўстрыйскім войскам, якія засяродзілі праўзыходзячыя сілы ў раёне Горліцэ, удалося прарваць рускі фронт (гл.: Горліцкі прарыў) у Галіцыі. Пасля гэтага, каб пазбегнуць акружэння, пачалося агульнае стратэгічнае адступленне рускай арміі з Галіцыі і Польшчы. Да жніўня 1915 года ў сувязі з зменамі на Заходнім фронце, стратэгічная неабходнасць у абароне крэпасці страціла ўсялякі сэнс. У сувязі з гэтым вярхоўным камандаваннем рускай арміі было прынята рашэнне спыніць абарончыя баі і эвакуіраваць гарнізон крэпасці. 18 жніўня 1915 года пачалася эвакуацыя гарнізона, якая праходзіла без панікі, у адпаведнасці з планамі. Усё, што немагчыма было вывезці, а таксама ацалелыя ўмацаванні былі ўзарваныя сапёрамі. У працэсе адступлення рускія войскі, па магчымасці, арганізоўвалі эвакуацыю мірнага насельніцтва. Вывад войскаў з крэпасці скончыўся 22 жніўня. 25 жніўня нямецкія войскі ўвайшлі ў пустую, разбураную крэпасць.

Стратэгічнае значэнне абароны крэпасціПравіць

Рускім абаронцам Асаўца ў Першай сусветнай вайне ўдалося выстаяць практычна ў тых жа ўмовах, у якіх у 1914 годзе даволі хутка палі амаль усе бельгійскія і французскія крэпасці на Заходнім фронце. Прычынай гэтага з’яўляецца добра арганізаваная абарона высунутых пазіцый, больш эфектыўны контрогонь крэпасной артылерыі. Абарона Асаўца сарвала планы нямецкага камандавання на Беластоцкім кірунку па прарыву ў стык двух рускіх армій. Гарнізон крэпасці амаль на год скаваў значныя сілы немцаў.

Крэпасць пасля Першай сусветнай вайныПравіць

Пасля Першай сусветнай вайны крэпасць апынулася на тэрыторыі незалежнай Польшчы і ў ёй былі раскватараваны воінскія часці польскай арміі. Падчас Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года крэпасць спачатку занялі войскі вермахта, але затым вывелі іх, і яе занялі савецкія войскі, якія ўвайшлі ў Польшчу з усходу. У крэпасці былі раскватараваныя часці савецкай 10-й арміі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 27 чэрвеня 1941 года крэпасць зноў была занятая войскамі вермахта і выкарыстоўвалася імі, у прыватнасці, як склад боепрыпасаў. 14 жніўня 1944 года тры фарты крэпасці былі занятыя савецкімі войскамі ў выніку Асавецкай аперацыі, але форт № 2 немцы ўтрымлівалі да студзеня 1945 года, калі пачалася Вісла-Одерская аперацыя. У 1953 годзе ў крэпасці быў размешчаны склад боепрыпасаў ВПС Польшчы, польскія ваенныя склады размяшчаюцца ў крэпасці і ў цяперашні час[7][8][9].

У музыцыПравіць

Абароне крэпасці прысвечаны песні:

  • Група «Авентайл» — «Атака мертвецов (Асавец)» (альбом «Сляпы Суддзя», 2012)[10][11]
  • Варвара "Вара" Стрыжак — «Атака Мертвецов, Или Русские Не Сдаются!» (2012)[12]
  • Бард Gitarrik — «Атака мертвецов» (2012)[13]
  • Група «GjeldRune» — «Атака мертвецов» (альбом «Схоронили мы свой край», 2014)[14]
  • Група «Ария» — «Атака мертвецов» (альбом «Через все времена», 2014)[15][16]
  • Група «Путь Солнца» — «Снова в бой — Атака мертвецов» (Прысвечана абаронцам крэпасці Асавец) (альбом «Гимны победы, часть 2. Весна 19.16», 2015)[17]
  • Група «Княжая Пустынь» — «Тишину прошлых дней не тревожь…» (Абаронцам крэпасці Асавец) (альбом «Быль», 2016)[18]
  • Група «АрктидА» — «Атака русских мертвецов» (EP «Долг и Право», 2017)[19]
  • Група «Sabaton» — «The Attack of the Dead Men» (альбом «The Great war», 2019)[20]
  • Праект «Radio Tapok» — руская кавер-версія песні «The Attack of the Dead Men» (2019)[21] групы «Sabaton»

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Оборона крепости Осовец во время второй 6½-месячной осады её
  2. А.Березнев. Геройский защитник крепости Осовец
  3. Свечников, 1995
  4. Хмельков, 1939
  5. 5,0 5,1 Свечников, 1995, с. 34
  6. 6,0 6,1 Хмельков, 1939, с. 80
  7. Historia Twierdzy Osowiec (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2017. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  8. 11 RBM - 11 Rejonowa Baza Materiałowa Olsztyn (11 мая 2009).
  9. RYS HISTORYCZNY (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2017. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  10. Aventail - Авентайл «Слепой судья».
  11. Авентайл - Атака мертвецов (Осовец).
  12. Варя Стрижак. Атака Мертвецов, Или Русские Не Сдаются!.
  13. Gitarrik - Атака мертвецов (стихи А. Пелевина).
  14. GjeldRune - Атака Мертвецов (Attack of the Dead).
  15. Через все времена. "Атака мертвецов".
  16. Ария - Атака Мертвецов "Через Все Времена" (2014).
  17. Путь Солнца Снова в бой VIDEO Памяти защитникам Осовец.
  18. Тишину прошлых дней не тревожь... (защитникам....
  19. Арктида - Атака русских мертвецов (Клип).
  20. SABATON - The Attack of the Dead Men (Official Lyric Video).
  21. Sabaton - The Attack of the Dead Men (Cover на русском RADIO TAPOK).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць