Крэпасць Бойен (польск.: Twierdza Boyen) — абаронны комплекс размешчаны на захад ад гораду Гіжыцка, на вузкім пярэсмыку паміж азёрамі Негоцін і Кісайна. Пабудаваная ў 1844-1856 гадах крэпасць была галоўным звяном у ланцугу ўмацаванняў, якія абаранялі прускую дзяржаву з усходу. Сёння крэпасць з'яўляецца адным з найбольш выдатна захаваных прыкладаў прускай школы фартыфікацый.

Славутасць
Крэпасць Бойен
54°02′00″ пн. ш. 21°44′44″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Ідэя будаўніцтва крэпасці належыць прускім генералам Карлу фон Грольману і Герману фон Бойену. У 1841 годзе кароль Фрыдрых Вільгельм IV выдаў дэкрэт аб будаўніцтве крэпасці ў рэгіёне горада Гіжыцка. Першыя земляныя работы пачаліся ў 1843 годзе. Краевугольны камень быў закладзены 4 верасня 1844 года.

Распрацоўка архітэктурнага праекту комплексу, якую пачаў генерал Эрнст Людвіг фон Астэр, была закончаная толькі ў 1846 годзе. У гэтым жа годзе кароль Фрыдрых назваў крэпасць «Крэпасць Бойен» (Feste Boyen).

 

Будаўніцтва паасобных аб’ектаў крэпасці закончылася ў 1853 годзе. Пабудаваныя былі казармы, збожжасховішчы, склады зброі, унутраныя камунікацыйныя шляхі і падземныя збудаванні.

Годам завяршэння будаўніцтва крэпасці лічыцца 1855 год.

Комплекс пастаянна мадэрнізаваўся разам з развіццём ваеннай тэхнікі. Калі ў 1868 годзе ў Гіжыцку была пракладзеная чыгунка, доступ да яе атрымала таксама крэпасць.

Падчас першай сусветнай вайны крэпасць добра прадэманстравала сваё стратэгічнае значэнне. 26 жніўня 1914 года каля яе адбылося жорсткае сутыкненне, аднак немцы не здалі крэпасць расійкім войскам.

 

У 1945 годзе, калі войскі 3-га Беларускага фронту акружылі Гіжыцк і прымусілі здацца IV армію генерала Фрыдрыха Хосбаха, крэпасць была ўзята Чырвонай арміі без аніводнага стрэлу.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны да 1957 года крэпасць займала польская армія. Пазней аб’ектам пачалі кіраваць грамадзянскія ўлады. Будынкі крэпасці спрабавалі адаптаваць пад прамысловую дзейнасць. Напрыклад, на яе тэрыторыі дзейнічалі шматлікія аб’екты сельскай і харчовай прамысловасці, у тым ліку птушкафабрыка, склады збожжа і г.д.

У 1994 годзе гарадскія ўлады перадалі крэпасць у кіраванне Таварыства аматараў крэпаьці Бойен. Арганізацыя прыбрала тэрыторыю крэпасці, наладзіла маніторынг і праводзіць паступовую мадэрнізацыю гістарычная комплексу.

Сёння крэпасць адкрытая для турыстаў. Тут знаходзіцца Музей крэпасці Бойен.

Апісанне правіць

Тэрыторыя крэпасці складае каля 100 гектараў і мае форму шасціканцовай зоркі з шасцю абарончымі фортамі.

Крэпасць акружаная каменна-цагляным мурам даўжынёй у 2303 метры. Вакол муру знаходзіўся сухі роў.

У кутах агароджы пабудаваныя сховішчы для жаўнераў. У склад комплексу, апрача шматлікіх будынкаў, уваходзілі таксама розныя земляныя аб'екты: валы, схілы, пандусы і вучэбныя плошчы[1].

Зноскі

Спасылкі правіць