Крэсовая балада 1935

польскі дакументальны фільм

«Крэсо́вая бала́да 1935» (польск.: Kresowa ballada 1935) — польскі дакументальны фільм беларускага рэжысёра Тамары Саланевіч[be-tarask] з цыклу «Tryptyk Narwiański», зняты ў 1985 годзе на «Telewizja Polska[pl]» («Wytwórnia Filmów Oświatowych[pl]» у Лодзі).[1]

Крэсовая балада 1935M:
польск.: Kresowa ballada 1935
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Кінакампанія Wytwórnia Filmów Oswiatowych[d]
Працягласць 70 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 1985

Сюжэт правіць

Дакументальна-мастацкі фільм, які прадстаўляе фальклор Падляшша. Адноўлены звычаі беларускай вёскі з 1935 года. Фільм мае этнаграфічны характар. Яму ўласцівая ўвага да дэталяў звычаяў, строяў і мовы. Акцёры — жанчыны і мужчыны з Бельска Падляскага, Гайнаўкі, вёскі Мялешкі[be-tarask], а таксама з Грудка і Міхалова.

У фільме здымаліся правіць

Акцёр Роля
Эльжбета Раевска Хандзя Хандзя
Пётр Васько Вася Вася
Ежы Налівайка Рыгор Рыгор
Крысціна Гаўрылюк Насця Насця
Алена Дарашкевіч Дуня Дуня
Вера Харкевіч маці Хандзі
Барыс Карповіч кум
Вера Левіцкая знахарка

Жыхары Беластоцкай зямлі, вучні агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім, беларускі рэгіянальны калектыў «Wasiloczki» з Бельска Падляскага пад кіраўніцтвам Сяргея Лукашука, гурт кола гаспадынь з вёскі Мялешкі, регіянальны калектыў дома культуры ў Грудку, царкоўны хор з Гайнаўкі.

Здымачная група правіць

  • сцэнарый і рэжысёр — Тамара Саланевіч
  • аператары — Мікалай Нестаровіч, Яцэк Маліпан
  • кіраўнік вытворчасці — Здзіслаў Пшыдонік
  • рэдактар — Яўген Данелеўскі
  • сцэнаграфія — Тадэўш Майда
  • рэквізітар і асістэнт харэографа — Ірэнеўш Сабчак
  • касцюмы — Анджэй Джэвецкі
  • гук — Анджэй Ханзль, Багдан Каладзей
  • эфекты — Зыгмунт Новак
  • мантаж — Ёзэф Стжэсьневска
  • характэрызацыя — Эльжбета Краковяк, Дарыюш Крысяк
  • асістэнт рэжысёра — Зыгмунт Козярскі
  • асістэнты аператара — Збігнев Еджэйчак, Марэк Янушкевіч, Віктар Ніткевіч
  • асістэнты кіраўніка — Збігнеў Каміньскі, Вітольд Вошчык
  • кіраўнік плана — Мірослаў Данельчык

Зноскі

  1. KRESOWA BALLADA 1935 (польск.). FilmPolski.pl[pl]. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2022. Праверана 25 красавіка 2020.

Спасылкі правіць