Крэсы (польск.: Kresy) — ускраіны, ад (польск.: kres ― вобласць, мяжа, кардон). Крэсы ўсходнія ― тэрмін у польскай гістарыяграфіі, які азначае беларускія, ўкраінскія і літоўскія землі, што часова апынуліся ў складзе польскай дзяржавы II Рэчы Паспалітай (19211939). У беларускай гістарыяграфіі гэтыя тэрыторыі вызначаюцца як Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна.

У адрозненне ад іншых рэгіёнаў Другой Польскай Рэспублікі, Крэсы былі шматнацыянальнымі. Палякі складалі каля 50 % жыхароў Крэсаў у 1931 годзе, 35 % украінцаў і беларусаў разам, 10 % яўрэяў і 5 % іншых нацыянальнасцей (немцаў, літоўцаў, чэхаў, армян і інш.). Палякі складалі пераважную большасць у Вільні і на Віленшчыне, у Гродне і яго ваколіцах, Лідзе і ваколіцах, а таксама на ўсёй Гродзеншчыне, Львове і ваколіцах, у Тарнопалі і ваколіцах. Палякі складалі меншасць на карысць украінцаў і беларусаў на Палессі і Валыні (за выключэннем гарадоў, дзе таксама яўрэі складалі значны працэнт), а таксама ў ваколіцах Станіславава (зараз Івана-Франкоўск).

Працэнт палякаў ва ўсходніх ваяводствах:

Тэрмін выкарыстоўваецца і выкарыстоўваўся нацыянальнымі, нацыяналістычнымі і рэакцыйнымі коламі польскага грамадства на працягу XX—XXI стст., для таго каб падкрэсліць прыналежнасць усходніх ад «лініі Керзана» тэрыторый з «польскім насельніцтвам», да Польшчы. Назву «Крэсы ўсходне» ўжывалі афіцыйныя польскія ўлады ў дачыненні да Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, калі тыя ўваходзілі ў склад Польшчы[1]. Польскі даследчык Ежы Тамашэўскі  (польск.) адзначае, што:[2]

" …вялікая частка польскага грамадства нічога не ведала пра беларусаў і думала, што «крэсовую» вёску насяляюць палякі, прынамсі этнічна польскае насельніцтва, якое, аднак, з прычыны захопу расейцамі падлегла чужым уплывам і страціла нацыянальную свядомасць "

У 1924 парламентам Польскай Рэспублікі быў прыняты адмысловы «крэсавы» закон, паводле якога з мэтай асіміляцыі мясцовага насельніцтва ў Заходняй Украіне і ў Заходняй Беларусі ўводзілася двухмоўная школьная адукацыя[3].

Польскія жыхары гэтых тэрыторый, у тым ліку перасяленцы ў Польшчу, могуць называцца крэсавякамі ці грэбліва — забуголямі[4].

Паводле прафесара, доктара навук Анджэя Новака, слова «Крэсы» мае сэнс не толькі тэрытарыяльны, але таксама часовы. Ва ўмовах падзелаў Рэчы Паспалітай «Крэсы» значылі не толькі ўскраіны польскай дзяржавы, першую лінію абароны, але таксама канец, крэс існавання польскай культуры і тоеснасці гэтых зямель. Пад уплывам палітыкі Расійскай імперыі, а пазней таксама ў выніку канкурэнцыі з боку новых нацыяналізмаў — украінскага, літоўскага і ў канцы беларускага — польская культура гэтых зямель траціла сваю пазіцыю і сілу, цярпела пастаянны рэгрэс. Слова «Крэсы» моцна звязанае з пачуццём страты[5].

Паводле даследавання, праведзенага ў 2007 годзе Інстытутам Pentor для тыднёвіка Wprost, 52,2 % палякаў лічаць Крэсы ўсходнія разам з Вільняй і Львовам польскімі землямі, у тым ліку 51 % даследаваных узростам менш за 29 гадоў (выхаваных пасля 1989 года)[6].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  2. Радзік, Р. Палякі — Беларусы: узаемныя стэрэатыпы ў XIX і XX ст. (да 1939 г.) / Рышард Радзік // Беларускі гістарычны агляд. — 1997. — Т. 4. — Сш. 1—2 (6—7). — Снежань. — С. 51. Са спасылкай на: Białorusini w oczachpolaków. 1919—1939 // Literatura na świecie. — 1991. — № 8—9. — S. 237—238.
  3. Литвин В. Західноукраїнські землі у міжвоєнний період: Культурно-духовне життя // Історія України: підручник / Відп. ред. В. Смолій. НАН України. Інститут історії України. — К.: Наукова думка, 2013. — 991 с. — ISBN 978-966-00-1356-8 — С. 654—657.
  4. Гаврилюк Ю. Тут «Креси», там — «Закерзоння»… // Львівська газета, № 72 (142). — Четвер, 26 квітня 2007.
  5. Joanna Wieliczka-Szarkowa: Czarna księga Kresów. Kraków 2011
  6. Antoni Dudek. Nie ma jak Lwów. «Wprost». 10 (1263), s. 30-33, 10 marca 2007. Warszawa: Agencja Wydawniczo-Reklamowa «Wprost». ISSN 0209-1747

Спасылкі

правіць