Ксаверы Барысавец
Ксаверы Барысавец (14 студзеня 1908, Уладзівасток — 11 красавіка 1998, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, кампазітар.
Ксаверы Барысавец | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, кампазітар |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1998 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1950-х прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рыверы, дзе арганізаваў беларускі жаночы хор «Каліна», які шмат гадоў выступаў на розных нацыянальных мерапрыемствах. Для хору апрацоўваў беларускія народныя песні і пісаў музыку на словы беларускіх паэтаў. Прыхаджанін парафіі Св. Ефрасінні Полацкай.
Літаратура
правіць- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.