Ксенафонт Антонавіч Гаворскі
Ксенафонт (сапр. Ільдэфонс) Антонавіч Гаворскі (1811, г. Кіеў — 17 (29) чэрвеня 1871, г. Вільня) — расійскі і беларускі археолаг, гісторык, выдавец[3]. Член-карэспандэнт Імператарскага рускага археалагічнага таварыства.
Ксенафонт Антонавіч Гаворскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1811[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 (29) чэрвеня 1871[2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст, гісторык, археолаг, рэдактар |
Месца працы | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з сям’і ўніяцкага святара. Атрымаў духоўную адукацыю.
Жыў у Полацку, дзе працаваў у мясцовай духоўнай семінарыі[3].
З 1862 года ў Кіеве, у 1864 пераехаў у Вільню.
Памёр 17 (29) чэрвеня 1871 года, пахаваны ў Вільні на Еўфрасіннеўскіх могілках.
Педагагічная дзейнасцьПравіць
У пачатку сваёй кар'еры К. А. Гаворскі служыў выкладчыкам гісторыі і яўрэйскай мовы ў Беларускай уніяцкай духоўнай семінарыі. Потым К. Гаворскі прыняў праваслаўе і ў 1835 атрымаў ступень кандыдата ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі[4].
Пасля заканчэння Пецярбургскай духоўнай акадэміі[3] ў 1845 годзе выкладаў царкоўную археалогію ў Полацкай духоўнай семінарыі[3]. Акрамя гэтага ў Полацку ў розныя гады ён выкладаў царкоўную гісторыю, царкоўныя старажытнасці, біблейскую гісторыю і кананічнае права.
Навуковая дзейнасцьПравіць
К. А. Гаворскі з’яўляецца адным з піянераў археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі. У пачатку 50-х гадоў XIX стагоддзя ён займаўся археалагічнымі раскопкамі курганаў у наваколлях Полацка[3] (Шпакоўшчына, Рудня, Балотаўка), на Ушаччыне каля мястэчка Селішча, па берагах р. Дрысы і ў іншых месцах. Па выніках раскопак быў апублікаваны шэраг артыкулаў. Першым[3] у Беларусі падрабязна апісаў структуру курганных насыпаў, вызначыў час іх узнікнення, акцэнтаваў увагу на вывучэнні раўкоў. Надрукаваў апісанне археалагічных помнікаў наваколляў Полацка і народныя паданні пра іх.
Вёў рэгулярную перапіску з Імператарскім археалагічным таварыствам, пасылаў туды знаходкі. 20 сакавіка 1852 года К. А. Гаворскі быў абраны членам-карэспандэнтам Імператарскага рускага археалагічнага таварыства. Даследчык выяўляў і публікаваў актавыя матэрыялы, звязаныя з беларускай гісторыяй. Ім напісана праца «Историко-статистическое описание Полоцкой епархии» (1853), якая не была апублікавана[5].
К. А. Гаворскі займаўся таксама даследаваннем царкоўнай гісторыі Беларусі. Аўтар прац на гэту тэму. Апублікаваў шмат важных дакументаў па гісторыі Беларусі, арыгіналы якіх пазней загінулі[3]. Даследаваў гісторыю праваслаўных храмаў.
Выдавецкая дзейнасцьПравіць
У грамадскай і навуковай дзейнасці стаяў на рэакцыйных пазіцыях, усхваляў палітыку царызму ў Паўночна-Заходнім краі. Адзін з пачынальнікаў заходнерусізму.
У 1857—1858 — рэдактар неафіцыйнай часткі «Витебских губернских ведомостей»[3], дзе таксама друкаваліся яго даследаванні па гісторыі і выяўленыя ім актавыя матэрыялы.
Потым Ксенафонт Антонавіч перасяліўся ў Кіеў, дзе 1 ліпеня 1862 года пачаў выдаваць часопіс «Вестник Юго-Западной и Западной России ». У часопісе адстойваліся дзяржаўныя ідэі, падтрымлівалася дзяржаўная палітыка. Самая вялікая ўвага надавалася барацьбе з паланізацыяй і каталіцкім празелітызмам у заходне-рускіх абласцях.
Пасля пераезду ў Вільню стаў заснавальнікам і рэдактарам часопіса «Вестник Западной России », які працягваў традыцыі папярэдняга выдання: асуджаў Паўстанне 1863—1864 гадоў і ўхваляў палітыку М. М. Мураўёва[3].
Грамадска-палітычныя поглядыПравіць
Вакол часопіса «Вестник Западной России» склалася супольнасць навукоўцаў, журналістаў і пісьменнікаў, заклапочаных праблемай захавання цэласнасці рускага народа і супрацьстаяння паланізацыі і сепаратызму. Пасля гэта грамадска-палітычная плынь была названа «заходнерусізмам».
К. А. Гаворскі прасочваў польскі ўплыў і ў дзейнасці ўкраінафілаў, якія прапагандавалі стварэнне асобнай ад рускай літаратурнай украінскай мовы. У лісце галіцка-рускаму дзеячу Якаву Галавацкаму ён пісаў: «У нас у Кіеве толькі цяпер не больш за пяць упартых хахламанаў з прыродных маларосаў, а то (іншыя) усё палякі, больш за ўсіх завіхаліся аб распаўсюдзе маларасійскіх кніжонак. Яны самі, пераапрануўшыся ў скруткі, швэндаліся па вёсках і раскідвалі гэтыя кніжонкі; дакладна пранырлівы лях пачуў у гэтай справе для сябе пажыву, калі адважыўся на такія подзвігі».
Зноскі
- ↑ Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- ↑ Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов, Н. П. Чулков, Н. Д. Чечулин и др. — СПб., М..
- ↑ а б в г д е ё ж з Говорский Ксенофонт Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
- ↑ Выпускники Санкт-Петербургской (с 1914 — Петроградской) духовной академии 1814—1894, 1896—1918 гг.
- ↑ Алексеев, Л. В. Археология и краеведение Беларуси XVI в. — 30-е годы ХХ века. — Мн.: Беларуская навука, 1996. — С. 90—93
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 446.
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006.
- Цьвікевіч А. «Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. / Пасьляслоўе А. Ліса. — 2-е выд. — Мн .: Навука і тэхніка, 1993. — С. 17-103. — 352 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-343-01425-9.