Куала-Лумпур
сталіца Малайзіі
Ку́ала-Лу́мпур (малайск.: Kuala Lumpur [ˈkwalə ˈlumpʊr]) — сталіца Малайзіі. 1,8 млн жыхароў (2004), каля 7 млн. — у агламерацыі. Заснаваны ў 1857. 1 лютага 1974 выйшаў са складу штата Селангор і набыў статус асобнай федэральнай тэрыторыі. У горадзе размяшчаецца парламент Малайзіі. Значны гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр краіны. Працуе міжнародны аэрапорт (KLIA). Універсітэт Малаі, Міжнародны ісламскі ўніверсітэт Малайзіі, Універсітэт UCSI, Міжнародны медыцынскі ўніверсітэт, Адкрыты ўніверсітэт Малайзіі, Куала-Лумпурскі ўніверсітэт і інш. Тэлевізійная вежа (421 м, трэцяя па вышыні ў свеце), офісныя будынкі «Вежы Петронас» (452 м, да 2004 самыя высокія будынкі ў свеце).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||