Кубак Мальты 2008 (англ.: Malta Cup 2008) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 10 лютага 2008 года ў канферэнцыйным цэнтры Хілтан, у Партамазе, Мальта. Турнір стаў 17-м розыгрышам кубка Мальты, які быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай адкрытага чэмпіяната Еўропы і праводзіўся ў Францыі. Прызавы фонд турніру склаў £76,000, з якіх £20,000 атрымаў пераможца.

Кубак Мальты 2008
Сезон 2007/2008
Тэрміны 4 — 10 лютага 2008
Арэна Канферэнцыйны цэнтр Хілтан
Горад Партамаза
Краіна Мальта
Арганізацыя WPBSA
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £76,000
Прызавыя пераможцы £20,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фіналіст Сцяг Ірландыі Кен Доэрці
Лік 9:3
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 137 (Шон Мёрфі)
←2007Кубак Мальты

Шаблон:Кубак Мальты па снукеры