Кубань

рака ў Расіі на Паўночным Каўказе

Кубань — рака ў Расіі на Паўночным Каўказе. Працякае па тэрыторыі Карачаева-Чаркесіі, Стаўрапольскага края, Краснадарскага края і Адыгеі.

Кубань
Krasnodar Kuban.JPG
Характарыстыка
Даўжыня 870 км
Басейн 57 900 км²
Расход вады 425 м³/с
Вадацёк
Выток Гара Эльбрус
 • Вышыня 1339 м
 • Каардынаты 43°27′40″ пн. ш. 42°05′46″ у. д.HGЯO
Вусце Азоўскае мора
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 45°20′21″ пн. ш. 37°24′11″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Азоўскае мора
Краіна
Код у ДВР 06020000112108000001090
physical
Кубань
Кубань
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Кубань бярэ пачатак у раёне гары Эльбрус і ўпадае ў Азоўскае мора (да XIX стагоддзя ўпадала ў Чорнае мора). Працягласць ракі складае 870 км, а плошча басейна — 58 тыс. км². Пачынаючы ад горада Усць-Лабінска, Кубань з'яўляецца суднаходнай.

На рацэ Кубань размешчаныя гарады Карачаеўск, Усць-Джэгута, Чаркеск, Нявіннамыск, Армавір, Новакубанск, Крапоткін, Усць-Лабінск, Краснадар, Славянск-на-Кубані і Тэмрук.

На рацэ размешчана Краснадарскае вадасховішча. Прытокі: Лаба, Уруп.

Акрамя таго рака выкарыстоўваецца для назапашвання і выпрацоўкі электраэнергіі на Кубанскім каскадзе (Зелянчукскія, Куршаўскія, Барсучкоўскія і Сенгялееўскія ГЭС) сумарнай магутнасцю больш за 620 МВт з перспектывамі павелічэння на 220 МВт.

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.551