Кузьма Венедыктавіч Кісялёў
Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада 1903, Лабковічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня — 4 мая 1977) — беларускі палітык і дыпламат.
Кузьма Венедыктавіч Кісялёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная; ён сам як народны камісар замежных спраў |
||||||
Пераемнік | Анатоль Емяльянавіч Гурыновіч | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Папярэднік | пасада адноўленая; Аляксандр Чарвякоў |
||||||
Пераемнік | пасада скасаваная; ён сам як міністр замежных спраў |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Апанас Кавалёў | ||||||
Пераемнік | Іван Былінскі | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Апанас Фёдаравіч Кавалёў | ||||||
Нараджэнне |
1 лістапада 1903 |
||||||
Смерць | 4 мая 1977 (73 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | Камуністычная партыя Беларусі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук | ||||||
Прафесія | Неўрапатолаг | ||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 1 лістапада 1903 года ў в. Лабковічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 гады К. В. Кісялёў — навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.
З 1937 па 1938 гады — народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938 па 1940 гады — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941—1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ульянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 гадах быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.
З 1944 па 1958 гады — першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 гады — Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР і членам ЦК КПБ.
Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).
Памёр 4 мая 1977 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.