Кузьма Пятровіч Грыб
Кузьма Пятровіч Грыб (1911—1943) — малодшы лейтэнант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)[1].
Кузьма Пятровіч Грыб | |
---|---|
Дата нараджэння | 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1943 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне | малодшы лейтэнант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьКузьма Грыб нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Сінск (цяпер — Лоеўскі раён Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. У чэрвені 1941 года Грыб быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Кузьма Грыб камандаваў узводам 182-га гвардэйскага стралковага палка 62-й гвардзейскай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронта. Вызначыўся падчас Бітвы за Дняпро[2].
28 верасня 1943 года Грыб адным з першых у сваім падраздзяленні пераправіўся праз Дняпро. Ягоны ўзвод замацаваўся на плацдарме на заходнім беразе і адбіў варожую кантратаку. У гэтым бое Грыб загінуў. Пахаваны ў вёсцы Куцаволаўка Ануфрыіўскага раёна Кіраваградскай вобласці Украіны[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года, гвардыі малодшы лейтэнант Кузьма Грыб пасмяротна быў ганараваны высокім званнем Герой Савецкага Саюза[3]. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[2].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Краткая энциклопедия 1982, с. 170.
- ↑ а б в Гриб Кузьма Петрович (руск.). AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 6 красавіка 2022.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 22 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 5 марта (№ 13 (273)). — С. 1
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. — С. 128.
- Гриб Кузьма Петрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 170. — 737 с. — 50 000 экз.
Спасылкі
правіць- Кузьма Пятровіч Грыб на сайце «Героі краіны»