Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін

Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін (5 лістапада 1878, Хвалынск — 15 лютага 1939) — расійскі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1930).

Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін
К. С. Пятроў-Водкін. Аўтапартрэт. 1918 г.
К. С. Пятроў-Водкін. Аўтапартрэт. 1918 г.
Дата нараджэння 24 кастрычніка (5 лістапада) 1878[1] ці 5 лістапада 1878(1878-11-05)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1939(1939-02-15)[4][1][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, аўтабіёграф, пісьменнік
Жанр партрэт, нацюрморт і графіка
Вучоба
Мастацкі кірунак Russian symbolism[d] і сімвалізм[7]
Уплыў на Pavel Golubyatnikov[d]
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў В.Сярова ў 1897—1905 гадах, студыі А. Ажбэ ў Мюнхене (1901), у прыватных акадэміях у Парыжы (1905-08). Член аб'яднанняў «Свет мастацтва» (з 1911), «Чатыры мастацтва» (з 1924). У 1918-33 гадах выкладаў у ленінградскіх Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях, Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях, Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце АМ. Наведаў Італію (1905) і Паўночную Афрыку (1907). Зазнаў уплывы нямецкіх і французскіх майстроў сімвалізму і мадэрну, рэнесансу, рускага іканапісу, В.Барысава-Мусатава. Элегічная сузіральнасць, разарваны, вялы рытм, змрочны каларыт ранніх работ («Бераг», 1908; «Сон», 1910) у 1910-я гады змянілася напружанасцю і пластычнай яснасцю вобразаў, вотсра-рытмізаванай кампактнай кампазіцыяй, кантрастамі адкрытых яркіх колераў, выкарыстаннем прыёмаў сферычнай перспектывы: «Хлопчыкі гуляюць» (1911), «Купанне чырвонага каня» (1912), «Паўдня» (1917) і іншыя. У 1920-я гады пісаў прасякнутыя пафасам рэвалюцыйнай барацьбы тэматычныя карціны: «1918 год у Петраградзе» (1920), «Пасля бою» (1923), «Смерць камісара» (1928). Аўтар аналітычных строгіх партрэтаў (аўтапартрэт, 1918); «Г. А. Ахматава», 1922), паэтычных партрэтна-жанравых кампазіцый («Дзяўчына ў сарафане», «Дзяўчына каля акна», абедзьве 1928), нацюрмортаў («Ранішні нацюрморт», 1918; «Чаромха ў шклянцы», 1932). Працаваў таксама як графік і тэатральны мастак.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. 3,0 3,1 Петров-Водкин Кузьма Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Петров-Водкин Кузьма Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Kuzma Sergeevich Petrov-Vodkin
  6. 6,0 6,1 Эстонская Вікіпедыя — 2002.
  7. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0

ЛітаратураПравіць