Бычыхінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Кузьмінскі сельсавет)

Бычы́хінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бычыха.

Бычыхінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 38 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бычыха
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 187
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кузьмінскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кузьміно. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мехаўскага сельсавета (25 населеных пунктаў: Андрэенкі, Аскерына, Арэхава, Асеча, Асёткі, Бадзякіна, Бурдыкі, Бязносенкі, Гарнова, Гарэлашы, Дражакі, Казлова, Клюшова, Кузюронкі, Куландзіна, Курыленкі, Ліпаўка, Мехавое, Мікалаенкі, Рослыя, Скобіна, Слабодка, Смароднік, Янчанкі і чыгуначная казарма 502—503 км), сельсавет перайменаваны ў Бычыхінскі, цэнтр перанесены ў вёску Бычыха[1]. 15 кастрычніка 1960 года ў склад Бяскатаўскага сельсавета перададзена вёска Загаране[2]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Бяскатаўскага сельсавета перададзены вёскі Забароўцы і Загаране[3]. У 1971 годзе скасавана вёска Замасточча[4], 26 сакавіка 1973 года — вёска Гарэлашы[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бычыхінскага сельсавета 43 населеныя пункты[6].

10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гуркінскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадок Лесагорская, пасёлак Зарніца, вёскі Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Мартыненкі, Мясцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова)[7]. 4 верасня 2014 года 8 населеных пунктаў (аграгарадок Лесагорская, вёскі Аўдзейкава, Кайкі, Мясцечка, Панкры, Студзёнка, Сурміно, Ткачы) перададзены ў склад новаўтворанага Езярышчанскага сельсавета[8]. 13 верасня 2018 года ў склад Езярышчанскага сельсавета перададзены вёскі Жукава і Мартыненкі, да сельсавета далучаны землі сельскагаспадарчага прызначэння са скасаванага Руднянскага сельсавета[9].

29 верасня 2017 года скасаваны вёскі Гаране і Гарнова[10], 31 жніўня 2018 года — вёскі Акуні і Немцава[11], 24 верасня 2021 года — вёска Бурдыкі[12].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 1186 чалавек[13], з іх 91,7 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[14]; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 1187 чалавек[15].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 45. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  8. Об изменении административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
  9. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
  10. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  11. Решение Городокского районного Совета депутатов от 31 августа 2018 г. № 24 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  12. Решение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района
  13. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  14. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  15. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць