Кулажын

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Кула́жын[1] (трансліт.: Kulažyn, руск.: Кулажин) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.

Вёска
Кулажын
Краіна
Вобласць
Раён
Пасялковы савет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек
СААТА
3203757061
Кулажын на карце Беларусі ±
Кулажын (Беларусь)
Кулажын
Кулажын (Гомельская вобласць)
Кулажын

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (100 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 39 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 67 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 156 км ад Гомеля.

Знаходзіцца на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Гідраграфія

правіць

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай працяглай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай няшчыльна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Выяўленае археолагамі гарадзішча (мясцовая назва Мястэчка) I-га тысячагоддзя да н. э. — пачатку I-га тысячагоддзя н. э. (1 км на захад ад вёскі, на левым беразе ракі Несвіч) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў.

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці. Падчас германскай акупацыі ў 1918 годзе партызанскай атрад пад кіраўніцтвам Ф. І. Скараходава (з Брагіна) разграміў створаную тут акупантамі камендатуру.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Кулажынскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 33 жыхара. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад калгасу імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Крукі).

З 30 снежня 1927 года па 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крукоўскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

правіць
  • 1850 год — 6 двароў, 31 жыхар.
  • 1897 год — 38 двароў, 208 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 65 двароў, 333 жыхара.
  • 1940 год — 132 двары, 573 жыхара.
  • 1959 год — 461 жыхар (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (100 сем'яў) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0