Кульпаркіў
Кульпаркіў[1] (укр.: Кульпа́рків, польск.: Kulparków) — мясцовасць у Франкіўскім раёне Львова, абмежаваная чыгункай, вул. Княгіні Вольгі, вул. Уладзіміра Вялікага і вул. Кульпаркіўскай. Сярод жыхароў Львова пашырана таксама выкарыстанне гэтай назвы адносна псіхіятрычнай бальніцы, размешчанай у гэтай мясцовасці.
Кульпаркіў | |
---|---|
Кульпарків | |
49°49′02″ пн. ш. 23°59′25″ у. д.HGЯO | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Франкіўскі раён |
Першае згадванне | 1426 г. |
Ранейшы статус | фальварак, сяло |
Год уключэння ў межы горада | 1930 г. |
Паштовыя індэксы | 79026, 79041, 79044, 79053, 79057, 79060, 79071 |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова даходы з гэтых зямель ішлі на ўтрыманне гарадскіх фартыфікацый. Першая згадка пра прыгараднае паселішча ў гэтым месцы адносіцца да 1426 г. Паселішча з'явілася на месцы выкарчаваных лясоў і належала мяшчаніну Паўлу Гольдбэргу. Аад яго імя паселішча атрымала назву Гольдбэргоф (ням.: Goldberghof), а пасля - Гольдпаркіў, якое з часам трансфармавалася ў Кульпаркіў.
У 1875 г. па пастанове краявога сейма тут была пабудавана псіхіятрычная бальніца, у якую накіроўваліся хворыя з усей Галічыны. Бальнічная дапамога псіхічнахворым у гэты перыяд абмяжоўвалася галоўным чынам функцыяй ізаляцыі і ўтрымання. у верасні 1884 г. пры бальніцы былі адкрытыя невялікія габрэйскія могілкі. Цяпер на іх месцы размешчаны завод жалезабетонных вырабаў.
У 1899 г. на Кульпаркаве адкрылася паштовае аддзяленне, якое да 1939 г. размяшчалася ў доме на вул. Абаронцаў Львова 3а (цяпер — вул. Кульпаркіўская). Сяло належала да парафіі пры касцёле Святой Марыі Магдаліны. У 1926-1927 гг. па праекце архітэктара Л. Гюрковіча тут пабудавана невялікая капліца ў нэабарокавых формах. Пасля Другой сусветнай вайны капліца была ператвораная ў праваслаўную царкву, а ў 1970 г. разбурана танкам. Частка Кульпаркава 1 красавіка 1927 г. была канфіскавана з сельскай гміны і далучана да Львова, 11 красавіка 1930 г. прыгараднае сяло Кульпаркіў было канчаткова далучана да Львова. У савецкі час праз Кульпаркіў былі пракладзеныя тралейбусныя маршруты, якія звязалі мясцовасць з цэнтрам горада, а таксама з іншымі раёнамі Львова.
Аб'екты
правіць- Львоўская абластная клінічная псіхіятрычная бальніца
- Львоўскі ўніверсітэт бізнесу і права
- Выдавецка-паліграфічны комплекс "Вольная Украіна"
- Упраўленне патрульнай паліцыі МУС Украіны
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»