Культура шэрай размаляванай керамікі

Культура шэрай размаляванай керамікіархеалагічная культура на поўначы Індыі (XII стагоддзе да н.э.VI стагоддзе да н.э.), якую атаясняюць з распаўсюджаннем уплыву індаарыяў у Паўднёвай Азіі.

Культура шэрай размаляванай керамікі
бронзавы век, жалезны век
Фрагмент першай паловы 1 тысячагоддзя да н.э.
Геаграфічны рэгіён Паўднёвая Азія
Лакалізацыя захад Гангскай раўніны
Датаванне XII стагоддзе да н.э.VI стагоддзе да н.э.
Носьбіты арыі
Тып гаспадаркі жывёлагадоўля, земляробства
Пераемнасць
Культура чорнай і чырвонай керамікі Культура паўночнай чорнай глянцаванай керамікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Характэрнай прыкметай культуры былі шэрыя танкасценныя ганчарныя вырабы, з’яўленне жалезных прылад і вялікіх паселішчаў з протагарадскім ладам. Вялікія паселішчы вылучаліся на фоне малых. Адзін з найбуйнейшых протагарадскіх цэнтраў існаваў у Матхуры. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам, карысталася тэракотавымі статуэткамі і рытуальнымі талеркападобнымі пласцінамі. Назіраецца істотная розніца накаплення розных рэчаў у асобных будынках, што можа значыць сацыяльнае распластаванне і ўзнікненне каставага грамадства.

Спасылкі правіць