Куль (Стаўбцоўскі раён)
вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Куль[1] (трансліт.: Kuĺ, руск.: Куль) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Літвенскага сельсавета.
Вёска
Куль
| ||||||||||||||||||||||
Куль на Вікісховішчы
|
Гісторыя
правіцьЗ 1885 года ва ўрочышчы Куль на рацэ Уса дзейнічала Кульская драўніннамасавая і кардонная фабрыка. Вырабляла драўнінную масу, паперу, белы, буры і шэры кардон. У 1898 г. мела 2 паравыя машыны (215 к.с.), 3 паравыя катлы, 3 формы для адліўкі кардону, кацёл для перапрацоўкі драўніны. У 1910 г. працавала 100 рабочых. Прадукцыя збывалася на папяровыя фабрыкі Расійскай імперыі[2].
Да 14 лютага 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Літвенскага сельсавета[3], да 28 мая 2013 года — у склад Цясноўскага сельсавета[4].
305 жыхароў (2009 г.).
Славутасці
правіць- Сядзібна-паркавы комплекс
- Капліца Святога Іосіфа
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Кульская драўніннамасавая і кардонная фабрыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 9: Кулівін – Малаіта. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. – С. 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Куль (Стаўбцоўскі раён)
- Куль (Стаўбцоўскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)