Траўнік

(Пасля перасылкі з Кулік-Случок)

Траўнік, Чырвананожка, Кулік-случок (Tringa totanus), народная назва Бакас — птушка роду ўлітаў сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.

Траўнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tringa totanus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176622
NCBI  171271
EOL  1049440

Апісанне правіць

Дарослы траўнік дасягае велічыні да 30 см, крыху драбнейшы за свайго блізкага родзіча вялікага уліта (Tringa nebularia). Размах крылаў складае да 65 см, а важыць да 170 г. Аранжавая дзюба сярэдняй велічыні, на кончыку чорная. Чырвона-аранжавымі з'яўляюцца і доўгія лапкі, што дало траўніку другую назву «чырвананожка».

Арэал правіць

Траўнік сустракаецца па ўсёй Еўропе і жыве ля узбярэжжаў мораў і ля берагоў дробных вадаёмаў, у тым ліку на балотах і заліўных лугах. Узімку траўнікі часта мігруюць у больш цёплыя паўднёвыя або прыбярэжныя рэгіёны.

Харчаванне правіць

У ежу траўніка ўваходзяць насякомыя, чарвякі, слімакі, ракападобныя, малыя двухстворкавыя і іншыя малюскі. Сваёй доўгай дзюбай ён прачэсвае плыткаводдзе ў пошуках здабычы.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць