Кумбрыйская мова

Кумбрыйская мова (англ.: Cumbric) — вымерлая мова, якая ўваходзіць у кельцкую групу індаеўрапейскай моўнай сям'і. Належыць да астраўной падгрупы кельцкіх моў, да брыцкай яе падгрупы. На гэтай мове размаўляла насельніцтва цяперашняй паўночнай Англіі і паўднёвай часткі Шатландыі, — гэтак званай Старажытнай Поўначы (вал.: Yr Hen Ogledd).[1]

Кумбрыйская мова
Краіны Англія, поўдзень Шатландыі
Рэгіёны Стратклайд
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал.
Вымерла Да XI стагоддзя?
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўропы

Індаеўрапейская сям'я

Кельцкая галіна
Брыцкая група
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 cel
ISO 639-3 xcb
LINGUIST List xcb
IETF xcb

Гісторыя правіць

Гісторыю кумбрыйскай мовы прынята лічыць ад 616 года, калі пасля бітвы пры Чэстэры англасаксонскае каралеўства Нартумбрыя канчаткова адрэзала жыхароў «Старажытнай Поўначы» ад цяперашніх валійцаў. Да гэтага часу цяперашнія Камбрыя і Уэльс былі адным культурным і моўным цэлым. Наяўныя тапанімічныя звесткі паказваюць, што кумбрыйская мова была вельмі блізкай іншым мовам брыцкай падгрупы, і насамрэч, валійскай. Кумбрыйская мова канчаткова вымерла да 11 — 12-га стагоддзяў.[2]

Зноскі

  1. Koch, John T. (2006). Celtic Culture: a historical encyclopedia. ABC-CLIO. pp. 515—516.
  2. Nicolaisen, W. F. H. Scottish Place Names p. 131

Літаратура правіць

  • Filppula, Markku; Juhani Klemola, and Heli Paulasto (2008). English and Celtic in contact. Psychology Press. ISBN 0-415-26602-5. Retrieved December 2, 2010.
  • Jackson, Kenneth H. (1953). Language and History in Early Britain. Edinburgh: Edinburgh University Press.
  • James, Alan G. (2008). «A Cumbric Diaspora?». In O. J. Padel and D. Parsons (eds.). A Commodity of Good Names:essays in honour of Margaret Gelling. Stamford: Shaun Tyas. pp. 187—203. ISBN 978-1-900289-90-0.
  • Koch, John T. (2006). Celtic Culture: a historical encyclopedia. ABC-CLIO.
  • Oram, Richard (2000). The Lordship of Galloway. Edinburgh: John Donald. ISBN 0-85976-541-5.