Кумдах, або Кніжная святыня — складаная арнаментаваная скрынка або шкатулка, якая выкарыстоўваецца ў якасці рэлікварыя для захавання кніг і разглядаецца як рэліквіі святых, якая ўжывалася ў ранняй сярэднявечнай Ірландыі. Яны, як правіла, створаны пазней, чым кнігі, якія яны ўтрымліваюць, часта на некалькі стагоддзяў[1], як правіла, кніга паходзіць з гераічнай эпохі ірландскага манаства да 800 года, а ацалелыя кумдахі датуюцца перыядам пасля 1000 года, хоць ясна, што такая форма датуецца значна раней. Затым некаторыя з іх былі істотна перапрацаваныя ў гатычны перыяд. Звычайная форма — гэта канструкцыя, што базуецца на галоўным фасадзе з выкарыстаннем буйных камянёў горнага крышталя і іншых паўкаштоўных камянёў, якія пакідаюць прабелы паміж перакладзінамі крыжа для большай дэкаратыўнасці. Некаторыя кумдахі насілі на ланцужку або шнуры, часта падвешваліся на шыі, што змяшчала іх побач з сэрцам і, як лічылася, прыносіла духоўныя і медыцынскія выгоды (тое ж самае было зроблена з Кутбертавым Евангеллем у скураным мяшку ў сярэднявечны Дарэме). Іх таксама выкарыстоўвалі для сведкавых кантрактаў. Многія мелі спадчынных непрафесійных захавальнікаў, якія ў асноўным належалі да сем’яў, што ўтварылі сувязі з манастырамі[2]. Большасць захаваных прыкладаў цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музеі Ірландыі.

Фасад кумдаха Евангелля св. Малэйса, XI стагоддзе
Кумдах Кнігі Дзімы

Толькі пяць ранніх прыкладаў захаваліся, у тым ліку кумдахі Кнігі Дзімы і Кнігі Мулінга  (англ.) ў Трыніці-Каледжы (Дублін)  (руск.), Катаха Святога Калумбы і Стоўскага Імшала  (англ.) ў Ірландскай каралеўскай акадэміі  (руск.) (былы кумдах знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Ірландыі). Толькі кумдах Евангелля Святога Малэйса захаваўся, у той час як сама кніга страчана, але часцей адбывалася адваротнае. Іншыя кнігі, такія як Келская кніга, Кніга Армы  (руск.) і Кніга з Дарау, як вядома, мелі некалі кумдахі або каштоўныя абклады, або абодва, але з-за каштоўных металаў яны былі натуральнай мішэнню для рабаўнікоў і злодзеяў. Царква ў Ірландыі падкрэслівала сакральнасць, якая прысутнічала або магла прысутнічасць у аб’ектах, у адрозненне ад астатняй каталіцкай царквы, якая аддавала перавагу часткам цела ў якасці святых рэліквій, хоць і тут сустракаліся лакальныя домападобныя каўчэжцы  (руск.), такія як шатландскі Манімаскскі Рэлікварый[3]. Яшчэ адной ірландскай асаблівасцю быў рэлікварый звона для захавання ручных званоў, якімі выклікалі супольнасць на службу або прыём ежы, адзін з самых ранніх рэлікварыяў захоўваў рэмень невядомага святога, які мог выкарыстоўвацца для доказу праўдзівасці і вылечвання ад хвароб. Ён, верагодна, датуецца VIII стагоддзем і быў знойдзены ў тарфяніку каля Мойлаха  (руск.), графства Слайга  (руск.)[4].

Кумдахі адрозніваюцца ад металічных каштоўных абкладаў тым, што, верагодна, захоўвалі самыя вялікія богаслужбовыя кнігі таго перыяду — адзначаны крадзеж і страта абгорткі Келскай кнігі (калі гэта быў не толькі кумдах). Аднак канструкцыі могуць быць вельмі падобныя; найлепшы захаваны астраўны прыклад, ніжняя крышка Евангелля з Ліндау  (англ.) ў бібліятэцы Моргана  (руск.) ў Нью-Ёрку, таксама базуецца на вялікім крыжы, акружаным панэлямі спляценняў. Каштоўныя абклады былі металічнымі, прымацаванымі да драўляных дошак звычайнага пераплёту  (руск.), так што па сутнасці рабіліся як і фасады многіх кумдахаў, што мацаваліся да драўлянай унутранай скрыні.

Ацалелыя прыклады правіць

Некаторыя з самых ранніх задакументаваных прыкладаў ўжо страцілі: кумдах Кнігі з Дарау згадваецца ніжэй, а Келская кніга страціла свой кумдах, калі ён быў скрадзены ў 1006 годзе. Кніга Армы  (руск.) была пакрыта ў 937 годзе, і, магчыма, страціла свой покраў, калі была захоплена ў баі і выкуплена нарманам Джонам дэ Курсі  (руск.) ў 1177 годзе[5]. Некалькі захаваных прыкладаў маюць высокаякасныя рэпрадукцыі пачатку XX стагоддзя ў Метраполітэн-музеі ў Нью-Ёрку, якія не выстаўляюцца, але маюць добрыя ілюстрацыі, даступныя онлайн, у адрозненне ад арыгінальных твораў[6].

Самы ранні дакументаваны прыклад быў зроблены для кнігі з Дарау па загадзе караля Ірландыі  (руск.) Флан Сіны  (руск.) (879916), які ў гэты момант быў у Дарау, і лічыцца рэліквіяй Святога Калумбы  (руск.). Святыня была страчана ў XVII стагоддзі, але яе знешні выгляд, у тым ліку надпісы і запісы каралеўскага мецэнацтва  (руск.), захаваліся ў запісах 1677 года, цяпер падшытых у кнігу як фоліа IIv, хоць іншыя надпісы не расшыфраваныя. Аднойчы змешчанае ў рэлікварый, Евангелле з Дарау рэдка або наогул ніколі выкарыстоўвалася як кніга[7].

Рэлікварый вядомы як Domhnach Airgid («срэбны храм», NMI, R2834, 16.7 см вышынёй) быў першапачаткова зроблены ў VIII стагоддзі, але сур’ёзна перапрацаваны каля 1350 года абатам Клонса  (англ.). Цалкам трохмерная фігура распятага Хрыста ў цэнтры галоўнага фасаду, з рэльефнымі медальёнамі святых і Дзевы з Дзіцем, і сцэны па баках, якія спалучаюць у сабе асноўныя фігуры ў рэльефе і іншыя ў гравіроўках. Стыль даволі больш вытанчаны, чым ў перапрацоўках XIV стагоддзя, з элегантнымі бягучымі жывёламі на невялікіх мацаваннях па вуглах, і ювелір, які падпісаў працу, Джон О’Бэрдэн, запісаны жыхаром Дрогеды  (бел. (тар.)); да цяперашняга часу ювеліры у Ірландыі, як і ўсюды ў Еўропе, звычайна былі свецкімі асобамі[8].

Найстарэйшы кумдах, захаваны ў значнай ступені ў сваім першапачатковым выглядзе, гэта створаны ў пачатку XI стагоддзя для Евангелля Святога Малэйса  (англ.) (NMI, R4006, 14.75 см вышынёй, 11.70 шырынёй) з тыповай канструкцыяй драўлянага корпусу, на які прыбіты металічныя таблічкі. Верхняя грань пераважна зроблена з пакрытай срэбрам бронзы і пазалочанага срэбра  (англ.) і мае чатыры сімвалы евангелістаў у прамежках паміж перакладзінамі крыжа, з залатымі філіграннымі  (руск.) панэлямі з малюнкам вузлоў  (руск.)[9]. Маецца рэпрадукцыя ў Нью-Ёрку[10].

Верагодна, найбольш вядомым з’яўляецца кумдах для Катаха Святога Калумбы, важны псалтыр, які з вялікай верагоднасцю створаны не пры жыцці Калумбы  (руск.), а ў хуткім часе пасля яго смерці ў 597 годзе, але да гэтага часу, напэўна, з’яўляецца самай ранняй захаванай ірландскай кнігай і вельмі прэстыжнай рэліквіяй. Ён належаў Клану О'Донелаў  (укр.) і выкарыстоўваўся імі як баявы сцяг (Cathach азначае «Баец») у кумдаху (NMI, R2835, 25.1 см), які вешалі на шыю. Працы над скрыняй пачаліся паміж 1072 і 1098 гадамі ў Келскім абацтве  (руск.), але ў XIV стагоддзі быў дададзены новы галоўны фасад з вялікай выявай Хрыста ў славе  (англ.) ў асяроддзі сцэн Распяцця і святых у тэхніцы пазалочанай металапластыкі  (руск.) (NMI R2835, 25.1 см у шырыню)[11].

Іншым кумдахам, што выкарыстоўваўся ў баі, быў Moisach з Клонмані  (руск.), графства Данегол  (руск.), у якога захаваліся металічныя шнуры, якія выкарыстоўваліся для нашэння, верагодна, вакол шыі. Першапачаткова створаны ў канцы XI стагоддзя, ён быў адноўлены ў 1534 годзе з металапластыкай сярэбраных упрыгажэнняў з выявамі шматлікіх фігур вакол крыжа (NMI 2001:84, 25 см у шырыню). Рукапіс унутры быў першапачаткова звязаны са Святым Каірнеахам Дулэйнскім, графства Міт  (руск.), але ў гатычны перыяд быў «захоплены культам Святога Калумбы»[12].

Кумдах Кнігі Дзімы з XII стагоддзя, зноў жа з рэпрадукцыяй ў Нью-Ёрку[13]. На адным баку ён мае панэлі з ажурнымі  (англ.) ўпрыгажэннямі ў паўночным стылі рынгерыке  (укр.). Як і рукапіс, знаходзіцца ў бібліятэцы Трыніці-каледжа  (руск.), Дублін.

Стоўскі Імшал правіць

 
Выява самага старога фасада кумдаха Стоўскага Імшала  (англ.), намаляваная Маргарэт Стоўкс  (англ.)

Стоўскі Імшал  (англ.), створаны каля 750 года, захаваў свой кумдах з металічнымі медальёнамі, якія мацуюцца з дапамогай цвікоў да драўлянай скрыні з дуба (NMI 1883:614a, 18.7 см, шырынёй 15.8 см). Багата аздобленыя металічныя дэталі з выявамі жывёл і чалавечых фігур, адзін фасад і бакі датуюцца перыядам 1027 і 1033 гадоў на падставе надпісу, які рэгіструе стварэнне і факт дарэння кумдаха, а іншы фасад датуецца больш познім часам і можа быць датаваны прыкладна 1375 годам, таксама па яго надпісам[14].

Больш стары «ніжні» фасад, які ў цяперашні час аддзелены ад унутранай скрыні, створаны з пазалочана-срэбнага  (англ.) меднага сплаву, з вялікім крыжом унутры рамкі, якая нясе ў сабе надпіс на ірландскай мове, што таксама праходзіць па перакладзінах крыжа. Цэнтр крыжа пазней быў заменены («моцна прыхарошаны», як выказаўся Нацыянальны музей)[15], верагодна, у адзін час са стварэннем фасаду, на вялікі камень (цяпер адсутнічае) з чатырма лопасцевымі секцыямі, падобны на цэнтр ніжняга фасаду. Надпіс часткова згублены з-за гэтага, але з большага можа быць рэканструяваны: «гэта малітва за абата Лоры  (руск.), Матгамайна Уа Катайла (+1037) і Фінда Уа Дунгалайха, караля Мускрэйг Тайэра  (англ.) (+1033). Яна таксама згадвае Данхада мак Брыайна  (руск.), званага „каралём Ірландыі“ і Мак Райта Уа Данхада, караля Эаганахта  (руск.) Кашэльскага  (руск.) (+1052), а таксама імя стваральніка, Данхада Уа Тэкайна [манаха] 'супольнасці Клуайна (Клонмакнойс  (руск.))'»[16]. Чатыры прасторы паміж перакладзінамі крыжа і рамка маюць панэлі з геаметрычнымі ажурнымі  (англ.) ўпрыгажэннямі, таксама ёсць невялікія панэлі з малюнкам вузлоў  (руск.) па кутах рамкі і ўнутры выгнутых канцоў перакладзін[17].

Па баках змешчаны не пакрытыя срэбрам медныя медальёны з фігуркамі анёлаў, жывёл, духавенства і воінаў, пасаджаныя на дэкаратыўныя фоны. Канструкцыя новага «верхняга» фасада з пазалочанага срэбра  (англ.) таксама базуецца на крыжы з вялікім авальным горным крышталем у цэнтры. Надпіс, выгравіяваны на паверхні сярэбранай пласціны, абягае рамку, а прастора паміж крыжом і рамкай мае чатыры гравіраваныя фігуры ўкрыжаванага Хрыста, Багародзіцы з Дзіцем, епіскапа, што робіць жэст блаславення, і святара з кнігай (верагодна, Іаана). Надпіс «заклікае маліцца за Піліба О Кейнеідзіха, караля Орманда і яго жонку Айне, якія абодва памерлі ў 1381 годзе. Таксама згаданы Гіёла Руадхан О Мэкэйн, настаяцель Аўгусцінскага прыярата Лоры і стваральніка Домнала О Талаіры»[18]. Чэрнь  (руск.) выкарыстана, каб выявіць выгравіраваныя лініі, надпісы і лічбы, а тэхніка вельмі падобная на познюю творчасць на рэлікварыі зуба Святога Патрыка (таксама ў НМІ)[19], які таксама быў аформлены ў 1370-х для апекуна, які жыў у 50 км ад Лоры. Яны, верагодна, былі зробленыя адным і тым жа мастаком, што вельмі рэдка можна ўбачыць у нешматлікіх ацалелых узораў сярэднявечнай ювелірнай справы  (укр.)[20].

Зноскі правіць

  1. Warner, xliv
  2. Antiquities, 262
  3. Youngs, 129—130, 134—140
  4. Antiquities, 183; Youngs, 58-59, 129—130
  5. Henry, 76
  6. Куплены Фондам Роджэрса  (англ.) ў 1908 годзе; гл. спасылку ніжэй.
  7. Meehan, 13
  8. Antiquities, 261—262, 270
  9. Antiquities, 233
  10. MMA reproduction, with good pictures
  11. Antiquities, 233, 269; Stokes, 79; Reproduction in New York
  12. Antiquities, 269
  13. New York reproduction
  14. Ó Floinn, «Description»; Warner, xliv — lvii, Plates I—VI; Stokes, 78; older face from Flickr
  15. Wallace 234
  16. Ó Floinn
  17. Wallace, 219, 234, 253; Stokes, 74
  18. Ó Floinn; Wallace, 271, 294
  19. and with a reproduction in New York
  20. Wallace, 262—263

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Meehan, Bernard. The Book of Durrow: A Medieval Masterpiece at Trinity College Dublin, 1996, Town House, Dublin, ISBN 1-57098-053-5
  • Ó Floinn, Raghnall, «Description» of the «Book-shrine» on The Stowe Missal Архівавана 27 сакавіка 2022., from the Royal Irish Academy, with good images and catalogue information — select «Royal Irish Academy» from drop-down «collections» menu at bottom left, then select «Stowe Missal» from the next menu.
  • Stokes, Margaret  (англ.), Early Christian Art in Ireland, 1887, 2004 photo-reprint, Kessinger Publishing, ISBN 0-7661-8676-8, ISBN 978-0-7661-8676-7, Google Books
  • «Antiquities»: Wallace, Patrick F., O’Floinn, Raghnall eds. Treasures of the National Museum of Ireland: Irish Antiquities, 2002, Gill & Macmillan, Dublin, ISBN 0-7171-2829-6
  • The Stowe Missal: MS. D. II. 3 in the Library of the Royal Irish Academy, Dublin, edited by George F. Warner (1906), from the Internet Archive
  • Susan Youngs (ed), «The Work of Angels», Masterpieces of Celtic Metalwork, 6th-9th centuries AD, 1989, British Museum Press, London, ISBN 0-7141-0554-6

Спасылкі правіць