Кунегунда Чэшская
Кунегунда Чэшская (студзень 1265 — 27 лістапада 1321) — дачка Пшэмысл Отакара ІІ і Кунегунды Галіцкай, унучка князя Расціслава Міхайлавіча, праўнука князя Рамана Мсціславіча.
Кунегунда Чэшская | |
---|---|
чэшск.: Kunhuta Přemyslovna польск.: Kunegunda Czeska | |
| |
Нараджэнне |
1265[1][2][…] |
Смерць |
27 лістапада 1321 |
Месца пахавання | |
Род | Пясты |
Бацька | Пржэмысл Отакар II |
Маці | Кунігунда Славонская[d] |
Муж | Баляслаў II Мазавецкі[3] |
Дзеці | Вацлаў Баляслававіч[d] і Ефрасіння Мазавецкая[d] |
Веравызнанне | хрысціянства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДля замацавання чэшска-нямецкіх мірных адносін яе заручылі з Гартманам, сынам нямецкага караля Рудольфа I Габсбурга. Заручыны разарвалі з-за пачатку новай вайны і гібелі Пржэмысл Отакара ІІ ў бітве пад Сухімі Крутамі. Кунегунду саслалі ў кляштар кларысак ў Празе, адкуль яе забраў брат, кароль Чэхіі Вацлаў II і выдаў замуж за свайго тагачаснага саюзніка князя Баляслава ІІ Мазавецкага. Праз тры гады пазіцыі Баляслава ІІ у Польшчы ўзмацніліся дзякуючы атрыманню ім у спадчыну уладанняў старэйшага брата і ён перайшоў у лагер ворагаў чэшскага караля. Ён не прызнаў каранацыі каралём польскім Вацлава II, у 1300 годзе здзейсніў паход на Мазовію. Кунегунду праз два гады Баляслаў Мазавецкі адаслаў назад у Прагу. Там яна ўступіла ў бенедынцінскі кляштар Св. Юрыя, дзе да смерці была абатысай. Кунегунда Чэшскую лічаць першай чэшскай паэтэсай.
Дзеці
правіць- Вацлаў (1293—1336) з 1313 князь плоцкі
- Ефрасіння (1292—1328/29) — выдадзена за князя Уладзіслава І Асвенцімскага
Мяркуюць, што яе дачкой была Берта (да 1299 — пасля 1311) манашка кляштар Св. Юрыя бенедыктынак ў Празе.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кунегунда Чэшская
- Pasionál abatyše Kunhuty Архівавана 13 ліпеня 2014.
- Digitalisat des Passional Архівавана 11 лістапада 2007.