Куніцы
Куніцы (Martes) — род драпежных млекакормячых з сямейства куніцавых (Mustelidae). На Беларусі 2 віды: куніца каменная (народная назва: беладушка) і куніца лясная (народная назва: жаўтадушка).
Куніцы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Лясная куніца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Martes Pinel, 1792 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Знешні выглядПравіць
Куніцы — сярэдняга росту драпежнікі, з куцаватымі пяціпальцымі лапамі, узброеныя вострымі маленькімі ўцяжнымі кіпцюрамі, вострай пысай, кароткімі вушамі, доўгім стройным целам і пакрытым доўгімі валасамі хвастом, які дасягае паловы даўжыні цела; карэнных зубоў 5/6 (pm 4/4 m 1/2).