Купальнік горны
Купальнік горны[3] ці Буквіца[4] (Arnica montana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя.
Купальнік горны | ||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Arnica montana L. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Назвы
правіцьКупальнік горны, арнік, буквіца, гарнік, касцян[5], лясны цітун, пералёт, тур, чамярыца[4][6][7], баравы гваздзік, заячча капуста[6].
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасце на тэрыторыі Еўропы.
Расце ў хваёвых борах і ў хваёва-бярозавых лясах, на лясных лугах і палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на прасеках і мурожных лугах, часам на забалочаных лугах. У гарах паднімаецца да альпійскага пояса. Аддае перавагу пясчаным кіслым глебам з сярэдняй вільготнасцю.
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Батанічнае апісанне
правіцьКарэнішча паўзучае, гарызантальна разгалінаванае, даўжынёй да 15 см, дыяметрам каля 1 см, са шматлікімі ніткападобнымі каранямі, звонку карычневае.
Сцябло прамастаячае, уверсе часта разгалінаванае, вышынёй 15-80 см, пакрытае простымі і жалезістым валасінкамі, асабліва густымі ў верхняй частцы.
Прыкаранёвыя лісты разеткі шырокія, авальныя або даўгавата-авальныя, тупаватыя, з выбітнымі бакавымі жылкамі, зверху з валасінкамі, коратка звужаныя ў хвосцік або амаль сядзячыя. Сцябловыя — парныя, супраціўныя, даўжынёй 15-17 см, шырынёй да 4-5 см, даўгаватыя або ланцэтападобныя, рэдка даўгавата-авальныя (ніжняя пара), у верхняй палове сцябла, асабліва на галінах, з адным-некалькімі чарговымі, лінейнымі, завостранымі лістамі.
Цвіце ў чэрвені — жніўні (у высакагор'ях ліпені — верасні). Плады спеюць у ліпені — верасні.
Выкарыстанне
правіцьДэкаратыўная, лекавая, меданосная і харчовая расліна.
Сінонімы
правіць- Doronicum arnica, Desf. (1804)
- Doronicum montanum, (L.) Lam. (1786)
- Doronicum montanum, (L.) Lam.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 19. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Рытов М. В. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918