Купішкіс
горад у Літве
Купішкіс (літ.: Kupiškis) — горад у паўночнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Купішкіскага раёна Панявежыскага павета.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Праз горад цякуць ракі Купа і Левуо. Насельніцтва складае каля 8,2 тыс. чалавек. Купішкіс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Дата заснавання горада невядомая, але археалагічныя даследаванні пацвердзілі, што людзі тут сяліліся з 3000-х — 2000-х г.г. да н. э. У летапісах Купішкіс узгадваецца з 1529 года. Валадарамі горада з’яўляліся такія вядомыя сем’і, як Тызенгаўзы, Чартарыйскія, Тышкевічы і інш.
З 8,2 тыс. насельніцтва 97,3 % з’яўляюцца літоўцамі, 1,7 % — рускімі, 0,3 % — палякамі, 0,2 % беларусамі, 0,2 % — украінцамі, 0,33 % — іншыя нацыянальнасці. Да Другой Сусветнай вайны тут жыло 1 444 яўрэяў.
СпортПравіць
- ФК Купішкіс — футбольны клуб.
- Гарадскі стадыён па футболу (Стадыён Цэнтральны).
Гарады-пабрацімыПравіць
Зноскі
- ↑ а б Купишки // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1906. — Т. доп. II. — С. 40.
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Купішкіс