Курганне (археалагічны помнік, Рагачоўскі раён)

Курганне — археалагічны помнік: курганны могільнік радзімічаў каля аграгар. Курганне Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. За 0,5 — 0,6 км на усход ад аграгарадка.

26 насыпаў вышынёй 1,6 — 2,3 м, дыяметрам 5 — 7 м. Вядомы з 1873 г. Даследаваў у 1890 г. У. І. Зенчанка (раскапаў 3 насыпы), абследавалі ў 1930 г. А. М. Ляўданскі, у 1976 г. А. Р. Мітрафанаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены пласціністыя і вітыя бранзалеты, сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, лунніцы, пярсцёнкі, бразготкі, абломкі шыйнай грыўні.

Літаратура правіць

  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / [Г. В. Штыхов]; Под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Изд-во «Полымя», 1971. — 274, [2] c. — С. 124.
  • Богомольников, В. В. Радимичи (по материалам курганов X — XII вв.) / В. В. Богомольников; Мин-во образования РБ, УО «ГГУ им. Ф. Скорины», НИИ истории и культуры восточнославянских народов при ГГУ им. Ф. Скорины. — Гомель: ГГУ, 2004. — 226 с. — ISBN 985-439-124-8.
  • Курганне // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 358 — 359. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Ляўданскі, А. М. Кароткае паведамленне аб доследах культур эпохі жалеза ў БССР у 1930 — 1931 гг. // Працы секцыі археалогіі = Veröffentlichungen der Archäologischen Sektion / БАН, Ін-т гісторыі. Т. 3. — Мн.: б. в., 1932. — 258 с., [3] л. карт.
  • Макушнікаў, А. А. Курганне / А. А. Макушнікаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 490. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Рогалеў, А. Два Гомелі // Гомельская праўда. — 1988. — № . — 28 ліпеня. — С.
  • Сведения 1873 г. о городидщах и курганах // Известия Императорской Археологической комиссии. Вып. 5. — Петроград: Типография Главного управления уделов, 1903..