Курган Дружбы
Курган Дружбы (лат.: Draudzības kurgāns, руск.: Курган Дружбы) — манумент на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі за 5 км на поўнач ад в. Прошкі.
Помнік | |
Курган Дружбы | |
---|---|
![]() | |
56°10′16″ пн. ш. 28°09′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | на стыку граніц Беларусі, Расіі, Латвіі |
Архітэктар | Л. Брэль, В. Гразноў, С. Капроў, Я. Кавалеўскі, Л. Хаюцін |
Дата пабудовы | 1959 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Насыпаны ў 1959 годзе (адкрыты 3 ліпеня 1959 года) у памяць баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі[1]. Аўтары комплексу — архітэктары Л. Брэль, В. Гразноў, С. Капроў, Я. Кавалеўскі, Л. Хаюцін[2].
Кампазіцыя
правіцьАд Кургана пракладзены тры алеі: у бок Беларусі абсаджана бярозамі, Расійскай Федэрацыі — клёнамі, Латвіі — ліпамі. На вяршыні Кургана расце дуб — сімвал непарушнай дружбы братніх рэспублік. Побач з Курганом пастаўлены памятныя знакі ў гонар Прошкаўскай падпольнай камсамольскай арганізацыі (на беларускім баку), сакратара Себежскага падпольнага райкома камсамола Марыі Сілівестраўны Пынты (на расійскім баку) і Героя Савецкага Саюза Іманта Янавіча Судмаліса (на латышскім баку)[1].
Гісторыя
правіцьШтогод у першую нядзелю ліпеня на Кургане Дружбы праводзіліся масавыя ўрачыстасці — традыцыйныя сустрэчы працоўных, былых воінаў і партызан трох братніх рэспублік — Беларусі, Расіі і Латвіі[1].
28 кастрычніка 2022 года на латвійскім баку былі знесены мемарыяльныя пліты, размешчаныя ля падножжа кургана з «Дубам Дружбы»[3][4].
Зноскі
- ↑ а б в Т. Р. Чуракова. 685. Курган Дружбы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ В Латвии повредили часть «Кургана Дружбы», расположенного на границе трех стран
- ↑ В Латвии разрушили часть мемориала «Курган Дружбы» на границе с Россией
Літаратура
правіць- Т. Р. Чуракова. 685. Курган Дружбы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.