Курляндыя

(Пасля перасылкі з Курзэмэ)

Курземе (лат.: Kurzeme, ліў.: Kurāmō), раней Курляндыя або Куронія — гістарычная вобласць Латвіі, якая ўваходзіла ў склад уладанняў Лівонскага ордэна, Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі.

Герб Курляндыі

У шырокім разуменні Курземе — уся частка цяперашняй Латвіі на паўднёвы захад ад Даугавы, т. б. на левым яе беразе. Межы яе амаль супадаюць з межамі Курляндскай губерні ў Расійскай імперыі.

У вузейшым разуменні Курземе — заходняя частка цяперашняй Латвіі, да нямецкай заваёвы населеная куршамі і лівамі, т. б. прыкладна сучасныя Ліепайскі, Вентспілскі, Талсінскі, Кулдыгскі, Салдускі раёны. Рэшту, меншую частку «вялікага Курземе», складае Земгале ў шырокім разуменні або Земгале ў вузкім разуменні і Селія (яна жа Аўгшземе, Аўгшкурземе).

Гісторыя правіць

Засялялі гэту вобласць лівы — па Рыжскім заліве, куршы — у заходняй частцы, земгалы — у сярэднім Курземе; на поўдні жылі літоўскія плямёны. Лівы — фінскае племя, куршы, земгалы, леты і іншыя — балтыйскія. Са з’яўленнем нямецкіх каланістаў у XII ст. пачынаецца новы этап гісторыі Курземе. У канцы XII ст. з гандлярамі-каланістамі з’явіліся і першыя місіянеры. У 1230 годзе жыхары Курземе прымаюць хрысціянства і абяцаюць разам з немцамі ваяваць супраць язычнікаў. Лівонскаму ордэну Курземе падпарадкавана ў 1253 годзе. Пасля шэрагу параз Лівонскі ордэн трапляе ў залежнасць спачатку ад Рэчы Паспалітай, затым ад Расіі. Курляндыя канчаткова далучанна да Расійскай імперыі ў 1795 годзе, дзе склала Курляндскую губерню.

Гл. таксама правіць