Курт Шушніг

аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч

Курт Алоіс Ёзэф Ёган Адлер фон Шушніг (ням.: Kurt Alois Josef Johann Edler von Schuschnigg; 14 снежня 1897, Рыва-дэль-Гарда, Паўднёвы Ціроль, Аўстра-Венгрыя — 18 лістапада 1977, Інсбрук, Аўстрыя, з 1919 — Шушніг) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Федэральны канцлер Аўстрыі (1934—1938).

Курт Шушніг
ням.: Kurt Schuschnigg
KurtVonSchuschnigg1936-3.jpg
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
18 мая 1927 — 1 кастрычніка 1930
11-ы федэральны канцлер Аўстрыі
29 ліпеня 1934 — 11 сакавіка 1938
Папярэднік Энгельберт Дольфус
Пераемнік Артур Зейс-Інкварт
міністр замежных спраў Аўстрыі[d]
14 мая 1936 — 11 ліпеня 1936
Пераемнік Guido Schmidt[d]
Federal Minister of Justice[d]
29 студзеня 1932 — 21 верасня 1933
Austrian Minister of Education[d]
21 верасня 1933 — 29 ліпеня 1934
Нараджэнне 15 снежня 1897(1897-12-15)[1][2][…] ці 14 снежня 1897(1897-12-14)
Смерць 18 лістапада 1977(1977-11-18)[1][3][…] (79 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ням.: Kurt Alois Josef Johann von Schuschnigg
Бацька Artur Edler von Schuschnigg[d]
Маці Anna Josefa Amalia Wopfner[d][6]
Жонка Vera von Schuschnigg[d][7], Herma Schuschnigg[d] і Herma Schuschnigg[d][7]
Дзеці Maria Dolores Edle von Schuschnigg[d][6]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць юрыст, палітык, дыпламат, педагог, адвакат, прафесар
Месца працы
Бітвы
Commons-logo.svg Курт Шушніг на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэтах Фрайбурга і Інсбрука. Падчас Першай сусветнай вайны ваяваў у шэрагах аўстра-венгерскай арміі. Пасля вайны стаў адвакатам у Інсбруку, уступіў у Хрысціянскай сацыялістычнай партыі, і ў 1927 годзе быў абраны ў ніжнюю палату парламента (Национальрат).

У 1932 годзе канцлер Дольфус прызначыў Шушніга міністрам юстыцыі, у 1933 ён становіцца міністрам адукацыі. У 1934 годзе пасля забойства Дольфуса Шушніг замяніў яго на пасадзе аўстрыйскага федэральнага канцлера.

У лютым 1938 года з-за пагрозы ваеннага нападу нацысцкай Германіі на Аўстрыю Шушніг прыбыў у Берхтэсгадэн, дзе пад ціскам з боку Адольфа Гітлера падпісаў ультыматум, паводле якога ўлада ў Аўстрыі павінна была перададзена нацыстам, а член нацысцкай партыі венскі адвакат Зейс-Інкварт прызначаны міністрам унутраных спраў.

Шушніг паспрабаваў аднавіць кантроль над сітуацыяй і абвясціў плебісцыт аб захаванні Аўстрыяй незалежнасці на 13 сакавіка. Гітлер забагав адмены плебісцыту, ад Шушніга — падаць у адстаўку, а на месца канцлера прызначыць Зейс-Інкварта. Прэзідэнт Аўстрыі Вільгельм Міклас прыняў умовы Гітлера, і на наступны дзень пасля прызначэння Зейс-Інкварта канцлерам нямецкія войскі перасеклі мяжу Аўстрыі, каб уключыць яе ў склад Трэцяга рэйха (гл. Аншлюс).

Пасля аншлюсу Шушніг быў арыштаваны, з 12 сакавіка па 28 траўня 1938 года ён знаходзіўся пад хатнім арыштам, затым яго перавялі ў штаб-кватэру гестапа на Морцынплац, дзе ён правёў наступныя 17 месяцаў. З 1941 года да мая 1945 года Шушніг знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лагерах Дахаў і Заксенгаўзен.

Неўзабаве пасля арышту яму дазволілі заключыць шлюб з былой графіняй Верай Чэрнін. У апошні год вайны яна жыла ў канцлагеры разам з Шушнігам і іх сынам, які нарадзіўся ў 1941 годзе.

Пасля Другой сусветнай вайны Шушніг эміграваў у ЗША, дзе выкладаў паліталогію ва Універсітэце Сент-Луіса (Місуры) з 1948 па 1967 год. У 1956 г. атрымаў амерыканскае грамадзянства. У 1967 годзе вярнуўся ў Аўстрыю. Памёр у Інсбруку 1977 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1934. — P. 211. — ISBN 8423945839
  3. 3,0 3,1 Kurt von Schuschnigg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118762702 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  5. Kurt Schuschnigg // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 6,0 6,1 Lundy D. R. The Peerage
  7. 7,0 7,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. (unspecified title) Праверана 7 ліпеня 2021.