Курт Эйснер[2](ням.: Kurt Eisner, 14 мая 1867, Берлін — 21 лютага 1919, Мюнхен) — нямецкі левы палітычны дзеяч і журналіст, удзельнік Лістападаўскай рэвалюцыі, першы прэм’ер-міністр Баварыі.

Курт Эйснер
Kurt Eisner
Прэм'ер-міністр Баварыі
8 лістапада 1918 — 21 лютага 1919
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Марцін Зегіц
Нараджэнне 14 мая 1867(1867-05-14)
Берлін
Смерць 21 лютага 1919(1919-02-21) (51 год)
Месца пахавання
Бацька Эмануэль Эйснер
Маці Хедвіг Левенштайн
Веравызнанне іўдаізм
Партыя Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя Германіі
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік, журналіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эйснер нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, яго бацькамі былі Эмануэль Эйснер і Хедвіг Левенштайн. Эйснер стаў журналістам, працаваў у «Frankfurter Zeitung».

Эйснер належаў да марксістаў-рэвізіяністаў, у 1898 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі, у 1900 годзе пасля смерці Вільгельма Лібкнехта ён стаў галоўным рэдактарам партыйнай газеты «Vorwärts» (да 1905 года). Пазней быў галоўным рэдактарам «Münchner Post» і выдаваў уласную газету «Arbeiter-Feuilleton». Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Эйснер, у адрозненне ад большасці членаў СДПГ, заняў пацыфісцкую пазіцыю. У 1917 годзе ён уступіў у Незалежную сацыял-дэмакратычную партыю Германіі, якая адкалолася ад СДПГ . У наступным годзе ён арганізаваў страйк на адным з ваенных прадпрыемстваў, за што быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і ненадоўга арыштаваны.

7 лістапада 1918 года, падчас распачатай Лістападаўскай рэвалюцыі, Эйснер сумесна з лідарам рэвалюцыйнага крыла Баварскага сялянскага саюза Людвігам Гандорферам узначаліў распачатыя ў Мюнхене масавыя дэманстрацыі супраць манархіі Вітэльсбахаў. У ноч на 8 лістапада на пасяджэнні Мюнхенскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў ён абвясціў караля Людвіга III зрынутым, а Баварыю — незалежнай рэспублікай. 8 лістапада 1918 года Саветам быў сфарміраваны часовы ўрад, у якім Эйснер стаў прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў. З самага пачатку ён заявіў, што яго праграма ў корані адрозніваецца ад праграмы бальшавікоў і гарантуецца абарона прыватнай уласнасці.

На выбарах у ландтаг, мінулых у лютым 1919 года, Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя Германіі атрымала малаважную колькасць месцаў, што азначала адстаўку ўрада. Калі 21 лютага 1919 года Эйснер накіроўваўся ў ландтаг Баварыі, каб афіцыйна скласці паўнамоцтвы, ён быў застрэлены манархістам графам Антонам фон Арка-Валі. Гэта стала прычынай хваляванняў, якія прывялі да ўсталявання Баварскай Савецкай рэспублікі.

Пляменнік — вядомы брытанскі біяхімік Эрнст Чэйн.

Зноскі

  1. Эйснер Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. нямецкае вымаўленне «Айснер»

Спасылкі правіць