Куру (касмадром)
Касмадром Куру́ (Гвіянскі касмічны цэнтр, фр.: Centre spatial guyanais) — французскі касмадром, размешчаны на паўночным усходзе Паўднёвай Амерыкі, у Французскай Гвіяне. Нацыянальны цэнтр касмічных даследаванняў Францыі выкарыстоўвае Куру як асноўны касмадром.

